У сярэднім на душу насельніцтва ён будзе складаць 437,8 рубля, паведамляе Мінпрацы і сацабароны.
Новы памер бюджэту пражытачнага мінімуму захаваецца да 31 студзеня 2025 года.
Для працаздольных беларусаў ён у сярэднім дасягне 468,58 рубля, для пенсіянераў — 319,93 рубля, для дзяцей да 3 гадоў — 274,09 рубля, ад 3 да 6 гадоў — 365,59 рубля, ад 6 да 18 гадоў — 436,16 рубля.
У сувязі з павышэннем бюджэту пражытачнага мінімуму аўтаматычна зменіцца памер розных надбавак і сацвыплат. У тым ліку дзярждапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, даплат да пенсій, дапамог па доглядзе за інвалідам I групы або за чалавекам, які дасягнуў 80 гадоў, сацпенсій.
Каментары