Каментары да артыкула

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд

  • Беларус з-пад Маладэчна
    27.11.2024
    Навошта хатаскрайнікам архітэктура? Ім і так усё падабаецца. Хай жывуць у калгасе далей.
  • .
    27.11.2024
    Відавочна, што тут галоўная праблема не ў хатаскрайніках, а ў лукашэнкаўскай дзяржаве, якая нават пры дэклараванні савецкіх каштоўнасцей робіць горш нават за часы СССР.
    Акрамя непаслядоўнай і праблемнай рэстаўрацыі, працягу заняпаду будынкаў, ігнаравання ахоўных зон дадаліся яшчэ дазволы на перабудовы цэркваў пад расейскія цыбуліны.
    А ботам, як заўсёды, галоўнае змясціць адказнасць са сваіх гаспадароў на кагосьці, зараз на "народзец".
  • Камрад
    27.11.2024
    Відаць Караніку дачу не захацелі рабіць
  • Acab
    27.11.2024
    О, ражно бюджэтнае, якога ня мусіць быць гіне (насамрэч, канешне, падлукашэнкі гэтую паразытыю "захаваюць")

    Камуняне, ў кожнай нерухомасьці мае быць гаспадар, які сваімі сродкамі рэстаўруе ці зносіць, перарабляе, што хоча робіць, а не пытае ў прызначаных агульным сходам калгасу ыкзпэртаў і шкоднікаў-актывістаў з тг каналу спадчына дазволу сьцены памаляваць.

    Вы, сацыялісты, хочаце на чужым гарбе езьдзіць, а на справе падлукашэнкі возяцца на вашым
  • Боту Ацабу
    27.11.2024
    Acab, зноў выеш, як воўк на Піліпаўку. Урэшце, як заўжды, вечна на рэпіце.
    Белрэстаўрацыя - гасрадарчаразліковая фірма. І жыве не з бюджэтных падачак, як троль з ботафермы, а з выканання дамоваў, рэстаўрацыйных і не толькі. Тэарэтычна работы для Белрэстаўрацыі непачаты край. Ад буйных дзяржаўных кантрактаў да паасобных прыватных замоў.
    Сітуацыя з ёю - наша сітуацыя на культурнай ніве і ў будаўніцтве наогул, дзе альбо лядовы палац, альбо толькі
    Дана, каторая прадае недабуды, павесіўшы на бюджэт камунікацыі ды інфраструктуру мікрараёнаў. Не адна Белрэстаўрацыя стала банкрутам ў будаўнічай галіне за апошнія гады.
    Тым больш спецыялізацыя і наўпроставы абавязак Белрэстаўрацыі менавіта культурная ніва для дзяржаўных і прыватных замоўцаў. А тут маем што маем.
  • Дзякуй камуняніну за тлумачэньне
    27.11.2024
    Пра небюджэтнасьць дзяржкантрактніка.
  •