Свет1111

Ультраправая прыхільніца тэорый змоваў стане рэгуляваць урад ЗША

Кангрэсвумен Марджары Тэйлар Грын увойдзе ў новае міністэрства Ілана Маска па кантролі над эфектыўнасцю ўрада ЗША. 

Кангрэсвумен Марджары Тэйлар Грын падчас летняга выступлення на перадвыбарчым мітынгу Рэспубліканскай партыі ЗША. Фота: Julia Nikhinson / AP

Член Кангрэса ЗША ад штата Джорджыя з Рэспубліканскай партыі Марджары Тэйлар Грын паведаміла ў сваіх сацсетках, што ўвойдзе ў наваствораны Дэпартамент дзяржаўнай эфектыўнасці (DOGE), кіраўнікамі якога стануць бізнэсоўцы Ілан Маск і Вівек Рамасвамі.

«З нецярлівасцю чакаю, як стану старшынёй новага падкамітэта, які, паводле задумы, будзе працаваць у цесным супрацоўніцтве з прэзідэнтам Трампам, Іланам Маскам, Вівекам Рамасвамі і ўсёй камандай Дэпартамента дзяржаўнай эфектыўнасці. Мы будзем выяўляць і расследаваць марнатраўства, карупцыю і цалкам бескарысную дзейнасць федэральных органаў улады», — заявіла Грын амерыканскаму тэлеканалу Fox News.

Тэлеканал са спасылкай на ўласныя крыніцы адзначае, што Марджары Тэйлар Грын узначаліць у DOGE «Падкамітэт па павышэнні дзяржаўнай эфектыўнасці».

Чакаецца, што падкамітэт будзе займацца «выкараненнем марнатраўства, махлярства і злоўжыванняў у федэральным урадзе, а таксама «расследаваць нерацыянальныя выдаткі, рэарганізоўваць федэральныя ведамствы для павышэння іх эфектыўнасці і шукаць рашэнні для ліквідацыі бюракратычнай цяганіны».

Марджары Тэйлар Грын. Фота: AP Photo / Jacquelin Martin

Марджары Тэйлар Грын вядомая сваімі скандальнымі заявамі наконт унутранай і міжнароднай палітыкі ЗША, а таксама падтрымкай канспіралагічных тэорый, датычных супернікаў Дональда Трампа.

Так, палітык сцвярджала, што маштабныя лясныя пажары ў Каліфорніі ў 2021 годзе былі справакаваныя «яўрэйскімі касмічнымі лазерамі», якія нібыта кантралююцца сям'ёй Ротшыльдаў. Яшчэ Грын называла экс-прэзідэнта ЗША Барака Абаму і былую кандыдатку ў прэзідэнты Хілары Клінтан «сатанінскімі педафіламі-канібаламі, якія кіруюць таемным урадам, супраць якога змагаецца Дональд Трамп».

Датычна міжнароднай палітыкі, Грын выступае рэзка супраць фінансавай дапамогі замежным краінам, заяўляючы, што «цяжка заробленыя» падаткі амерыканцаў павінны выкарыстоўвацца выключна ўнутры ЗША.

Кангрэсвумен рэгулярна галасавала супраць грашовай дапамогі Украіне, абгрунтоўваючы гэта тым, што краіна не з'яўляецца саюзнікам ЗША і членам НАТА (пры гэтым палітык выступае супраць прыёму Украіны ў альянс, а да гэтага галасавала супраць пашырэння блока за кошт Фінляндыі і Швецыі). 

У сакавіку 2022 года Марджары Тэйлар Грын казала, што Украіна сама «падштурхнула мядзведзя» да агрэсіі, здымаючы тым самым адказнасць з Расіі за пачатак вайны.

Крамлёўская прапаганда ўжо некалькі гадоў актыўна выкарыстоўвае заявы Грын для падтрымання і распаўсюджвання ўласных наратываў. Напрыклад, у красавіку 2024 года тэлеканал CNN заўважыў, што расійскія медыя горача віталі спробы Грын сарваць законапраекты аб вайсковай і эканамічнай дапамозе Украіне.

Такія паводзіны Грын даўно выклікаюць гарачыя спрэчкі ў ЗША: крытыкі абвінавачваюць жанчыну ў рэтрансляцыі ідэй расійскай прапаганды, у той час як яе прыхільнікі сцвярджаюць, што яна «ўсяго толькі абараняе інтарэсы Амерыкі».

У кожным разе, прызначэнне Марджары Тэйлар Грын у DOGE дасць ёй магчымасць рэгуляваць амерыканскія грашовыя выдаткі на Украіну, у тым ліку тармазіць ці спыняць іх.

Каментары11

  • Chabor
    23.11.2024
    а трамп горазд недоумков вокруг себя собирать
  • Ботам
    23.11.2024
    Поўны набор пуцінскіх кансерваў. Гетца ўжо выкінулі. Па чарзе пазбавяцца і ад астатніх. Демакратычная сістэма іх выплюне і ніякі карысны руды ідыёт ці агент не дапаможа. На жаль будзе змарнаваны час і дроў яны могуць наламаць, пакуль будуць ва ўладзе.
  • Ботам
    23.11.2024
    Гледзячы на яе, "сатанінскія яўрэі канібалы з лазарамі Ротшыльда" папрацавалі на славу. Розум яе яны паспяхова знішчылі.

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з 4 загінулымі пад Лідай

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з 4 загінулымі пад Лідай

Усе навіны →
Усе навіны

Як помнікі русіфікуюць Беларусь? Падлікі пра тое, колькі помнікаў прысвечаныя савецкай гісторыі, а колькі — нацыянальнай1

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»35

«У Жодзіне подпісы выпрошваюць нават у царкве». Беларусы расказалі, ці падпісваюцца яны за Лукашэнку2

«Стаіць больш за тры гадзіны без святла і ацяплення». Цягнік Мінск — Гомель спыніўся пасярод свайго шляху

Пуцін заявіў пра пачатак серыйнай вытворчасці «Арэшнікаў»5

ЗША рассакрэцілі даклад аб палітычных забойствах і замахах, якія адбываліся на загад Пуціна2

Іспанія моцна аштрафавала бюджэтныя авіякампаніі за патрабаванні даплачваць за ручную паклажу і выбар месца2

Стась Карпаў пра Каржа: Слухайце: ну, смела!14

«Межы сціраюцца». Беларуска расказала, як і навошта стала вывучаць эсперанта на радзіме яго заснавальніка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з 4 загінулымі пад Лідай

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з 4 загінулымі пад Лідай

Галоўнае
Усе навіны →