У Віцебску на гэтыя навагоднія святы мерацца паставіць рэкорд. Як сцвярджае тэлеканал АНТ, тут ставяць самую вялікую не толькі ў Беларусі, але і ва ўсёй Еўропе елку, сабраную з сапраўдных дрэў.
Вышыня елкі будзе 33,5 метра, і яна мае асаблівую канструкцыю. Для яе складання выкарыстоўваюць ялінкі ад метра вышынёй, якія супрацоўнікі прадпрыемства «Віцебскі зелянбуд» спецыяльна вышукваюць у розных лясгасах. Над устаноўкай навагодняга сімвала працуе брыгада з васьмі чалавек.
Да пачатку снежня на віцебскай елцы будуць свяціцца гірлянды з мноствам упрыгожванняў, дэкарацыі і сучасная ілюмінацыя неўзабаве з'явяцца і на вуліцах горада.
Каментары