Снегапад, які ўвечары 22 лістапада накрыў Магілёўскую вобласць, прывёў да адключэння электраэнергіі ў населеных пунктах і выклікаў МНС на дапамогу аўтамабілям.
На працягу сутак парушалася электразабеспячэнне 60 населеных пунктаў у Магілёўскай вобласці. Гаворка ідзе пра Клімавіцкі, Касцюковіцкі, Хоцімскі і Краснапольскі раёны. Пра гэта паведамляе МНС вобласці.
Падраздзяленні МНС чатыры разы выязджалі на буксіроўку захраслых аўтамабіляў.
Энергетыкі Магілёўскай вобласці вядуць аднаўленчыя работы. Персанал РУП» Магілёўэнерга « пераведзены на асаблівы рэжым працы. У ліквідацыі наступстваў непагадзі задзейнічаныя 25 аварыйных брыгад.
У тэлеграм-канале ведамства паведамляецца, што па стане на 11:00 23 лістапада былі зафіксаваныя адключэнні ў 57 населеных пунктах.
Каментары