Вайна22

Украіна страціла ўжо больш за 40% тэрыторыі, якую кантралявала ў Курскай вобласці

Пра цяперашні стан з кантролем УСУ расійскіх тэрыторый у Курскай вобласці агенцтва Reuters паведамляе са спасылкай на высокапастаўленую крыніцу ў Генштабе Украіны.

Расійскія вайскоўцы ваююць у Курскай вобласці. Фота: Russian Defense Ministry Press Service via AP

«Цяпер мы кантралюем каля 800 квадратных кіламетраў. Мы будзем утрымліваць гэтую тэрыторыю да таго часу, пакуль гэта будзе апраўдана з ваеннага пункту гледжання», — паведаміла крыніца.

Максімальная колькасць тэрыторыі Курскай вобласці, кантраляванай украінскімі вайскоўцамі, складала 1376 квадратных кіламетраў.

Суразмоўца агенцтва сказаў, што Расія з моманту наступлення УСУ на Курскую вобласць перакінула ў рэгіён каля 59 тысяч вайскоўцаў. Паводле яго слоў, для падтрымкі расійскай арміі сюды прыбылі і каля 11 тысяч паўночнакарэйскіх вайскоўцаў, аднак асноўная частка іх сілаў усё яшчэ завяршае падрыхтоўку.

10 лістапада выданне The New York Times паведаміла, што Расія сабрала ў Курскай вобласці 50 тысяч вайскоўцаў, у тым ліку з КНДР. Паводле даных выдання, яны збіраліся пачаць наступленне ў найбліжэйшыя дні.

Прыведзеныя крыніцай Reuters ацэнкі тэрыторыі, якія застаюцца пад кантролем УСУ, адпавядаюць ацэнкам OSINT-аналітыкаў плошчы ўсёй зоны баявых дзеянняў у расійскім рэгіёне.

Паводле даных украінскага OSINT-праекта DeepState, украінскія войскі рэальна кантралююць у Курскай вобласці нават меншую тэрыторыю, чым ацэньвае крыніца Reuters — 571 кв км. Але пры гэтым агульная зона баявых дзеянняў у рэгіёне (разам з «шэрай зонай», якую не кантралюе ніводзін з бакоў) адпавядае ацэнцы суразмоўцы агенцтва (800 кв км).

Каментары2

  • Курскі фаршык
    23.11.2024
    А колькі 200-х атрымала масковія?
  • Праўдаруб
    23.11.2024
    Курскі фаршык, гэта па вашаму паказчык паспяховасці гэтай піяр-акцыі?

«Ніхто за нас не зробіць нас шчаслівымі». Камандзір каліноўцаў Павел Шурмей сустрэўся з беларусамі Вільні11

«Ніхто за нас не зробіць нас шчаслівымі». Камандзір каліноўцаў Павел Шурмей сустрэўся з беларусамі Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША рассакрэцілі даклад аб палітычных забойствах і замахах, якія адбываліся на загад Пуціна2

Іспанія моцна аштрафавала бюджэтныя авіякампаніі за патрабаванні даплачваць за ручную паклажу і выбар месца2

Стась Карпаў пра Каржа: Слухайце: ну, смела!14

«Межы сціраюцца». Беларуска расказала, як і навошта стала вывучаць эсперанта на радзіме яго заснавальніка2

Беларуская прапаганда пабаялася паказаць, што Верамейчыка вывозілі самалётамі «Белавія» і «Аэрафлота»2

На плоце магілёўскага прадпрыемства з'явіўся гістарычны мурал ФОТАФАКТ1

У Варшаве хлопец пагражаў нажом беларусу і ўкраінцы. Яму не спадабалася мова, на якой яны размаўлялі10

«Мне не далі жыцця — увесь час правяралі, трэціравалі». Былы палітвязень расказаў, чаму праз тры гады пасля вызвалення ўсё ж выехаў з Беларусі1

Расійскі блогер сыграў у S.T.A.L.K.E.R.2 і выразаў літару Z на забітым персанажы. Ён жыве ў ЗША7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ніхто за нас не зробіць нас шчаслівымі». Камандзір каліноўцаў Павел Шурмей сустрэўся з беларусамі Вільні11

«Ніхто за нас не зробіць нас шчаслівымі». Камандзір каліноўцаў Павел Шурмей сустрэўся з беларусамі Вільні

Галоўнае
Усе навіны →