У Брэсце паставілі скульптуру Дон Кіхота з ветраком, падобным да вентылятара ФОТАФАКТ
У Брэсце на алеі ліхтароў па вуліцы Гогаля размясцілі чарговы арт-аб'ект — кампазіцыю «Дон Кіхот і вятрак», піша brestcity.com.
Шыльда знізу сведчыць, што да ўсталявання гэтага аб'екта меў дачыненне Белтэхкам — кампанія, якая з'яўляецца вытворцам вентыляцыйнага абсталявання.
Верагодней за ўсё, тут спрацавала сэнсавая аналогія «млын-вентылятар», бо вятрак Дон Кіхота і сапраўды вельмі падобны да вентылятара.
Каментары