Казахстан нарошчвае пастаўкі нафты ў Германію праз трубаправод «Дружба». Пра гэта піша выданне kapital.kz са спасылкай на прэс-службу Міністэрства энергетыкі Казахстана.
«Казахстан завяршае 2024 год з прагнозам паставак нафты ў Нямеччыну праз трубаправод «Дружба» на ўзроўні 1,4 мільёна тон. Па выніках 10 месяцаў ужо транспартавана каля 1,2 млн тон нафты», — адзначаецца ў інфармацыі міністэрства.
У ведамстве дадалі, што такія вынікі дэманструюць устойлівасць казахстанскага нафтавага сектара і пацвярджаюць стратэгічнае значэнне супрацоўніцтва з Германіяй у энергетычнай сферы.
У 2023 годзе Казахстан паставіў Германіі праз трубаправод «Дружба» 993 тысячы тон нафты. Сёлета планавалася нарасціць аб'ём да 1,2 мільёна тон нафты, але план быў выкананы за 10 месяцаў, у сувязі з чым да канца года чакаецца дасягненне новага паказчыка — 1,4 мільёна тон.
Каментары