Свет1919

Лукашэнка прыляцеў у Ісламабад. Горад з усіх бакоў акружаны пратэстоўцамі

Горад, у які прыляцеў Лукашэнка з трохдзённым візітам, цяпер знаходзіцца ў асадным стане пад аховай дзясяткаў тысяч сілавікоў і вайскоўцаў. Да сталіцы Пакістана з усіх куткоў краіны падышлі велізарныя калоны пратэстоўцаў, якія патрабуюць вызвалення іх лідара і адстаўкі ўрада. Апазіцыя рыхтуецца ўвайсці ў сталіцу.

Лукашэнку ў Ісламабадзе каля трапа самалёта сустракае пакістанскі прэм'ер Шахбаз Шарыф, за імі ідзе міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, які прыляцеў на дзень раней. У ваколіцах Ісламабада тым часам ідуць шматтысячныя маршы апазіцыі. Фоты: Maaz Awan, Press Information Department / AP. Калаж: «Наша Ніва»

Сталіца Пакістана Ісламабад, куды сёння прыляцеў Лукашэнка (а разам з ім і вялікая дэлегацыя беларускіх міністраў, чыноўнікаў і прамыслоўцаў — агулам 80 чалавек), цяпер нагадвае ізаляваную крэпасць — горад закрыты на заезд і выезд, перакрытыя ўсе галоўныя аўтамагістралі, а таксама дарогі да міжнароднага аэрапорта Ісламабада.

@nashaniva Лукашэнка прыляцеў у Ісламабад, дзе пачаліся беспарадкі і страляніна #лукашенко #политика #новости #выборы #протесты #2020 #пакистан #визит #правительство #чиновник #депутат #беларусь #минск ♬ Epic News - DM Production

Для аховы горада мабілізаваныя 34 тысячы сілавікоў і вайскоўцаў, а грамадскі транспарт і школы не працуюць, інтэрнэт часткова заблакаваны, паведамляюць выданне Pakistan Today і іншыя мясцовыя і сусветныя медыя, многія з якіх цяпер вядуць жывыя трансляцыі з месцаў падзеі.

Лукашэнка ў Ісламабадзе. Фота: Press Information Department via AP

Па апошняй інфармацыі, велізарныя аўтакалоны і маршы пратэстоўцаў ужо знаходзяцца на галоўных заездах у горад. Іх агульная колькасць вар'іруецца ад некалькіх дзясяткаў да некалькіх сотняў тысяч чалавек (у той жа час пакістанскія ўлады сцвярджаюць, што пратэстоўцаў усяго крыху больш за 10 тысяч).

Перамовы паміж урадам і апазіцыяй пакуль не даюць вынікаў. Лідары пратэсту адмаўляюцца спыняцца, а кіраўнік МУС Пакістана Махсін Накві пагражае ўсім ім арыштам і пачаткам страляніны, адзначае адно з найбуйнейшых англамоўных выданняў Пакістана The News International (паводле медыя, падчас пратэстаў быў застрэлены афіцэр паліцыі, яшчэ некалькі параненыя).

Ацаніць маштабы цяперашніх пратэстаў можна ўнізе.

Велізарная калона пратэстоўцаў на адным з галоўных уездаў у Ісламабад. Фота: Naya Pakistan

Нагадаем, што сотні тысяч прыхільнікаў былога прэм'ер-міністра Пакістана Імрана Хана, які цяпер знаходзіцца ў турме, па ягоным закліку распачалі днём у нядзелю агульнанацыянальны марш апазіцыі на пакістанскую сталіцу Ісламабад з усіх куткоў краіны, патрабуючы вызвалення іх лідара і адстаўкі ўрада.

Апазіцыйнае шэсце сустрэла жорсткую рэакцыю з боку пакістанскіх уладаў, якія мабілізавалі паліцэйскіх і вайскоўцаў, адключылі мабільны інтэрнэт у зонах шэсця пратэстоўцаў, а таксама заблакавалі сталіцу з усіх бакоў, перакрыўшы ключавыя дарогі на ўездзе ў горад транспартнымі кантэйнерамі.

Па звестках індыйскага тэлеканала News18, улады Пакістана правялі маштабныя арышты сярод членаў і актывістаў буйной апазіцыйнай Партыі справядлівасці (PTI), якой кіруе Імран Хан. На гэты момант вядома пра затрыманне як мінімум 4 тысяч пратэстоўцаў па ўсёй краіне (сярод арыштаваных ёсць і парламентарыі). Аднак да маршу працягваюць далучацца людзі з рэгіёнаў, і ён працягвае ісці на сталіцу.

Партыя справядлівасці (PTI) па выніках парламенцкіх выбараў у лютым 2024 года набрала найбольшую колькасць месцаў (92) у Нацыянальнай асамблеі Пакістана (ніжняя палата парламента) праз падтрымку незалежных кандыдатаў, бо самой партыі быў забаронены ўдзел у выбарах уладамі Пакістана. Паводле апошніх сацыялагічных апытанняў, PTI падтрымліваюць 35% насельніцтва (каля 85 мільёнаў чалавек), а сама партыя мае адносна сяброўскія зносіны з краінамі Захаду.

Адна з вялікіх калон пратэстоўцаў, якая рухалася на пакістанскую сталіцу Ісламабад 24 лістапада. Улады краіны тым часам мабілізавалі ўсе свае сілавыя органы і закрылі сталіцу на ўезд, блакуючы аўтамагістралі транспартнымі кантэйнерамі. Фоты: Muhammad Sajjad, Anjum Naveed / AP; Imran Bahadar / Pacific Press / LightRocket via Getty Images

Каментары19

  • Доброжелатель
    25.11.2024
    Желаю успешного марша и попутного ветра силам оппозиции пакистана
  • Абармот
    25.11.2024
    Срочно, куда задонатить протестующим?!!!
  • Знаёмы
    25.11.2024
    Каб пакістанцы за рукі не трымалі, то ўжэ бы назад вылецел. І так прыдзёцца начэваць в трактарэ.

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць9

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка панаракаў, што Арменіі няма на саміце АДКБ

У Гомельскай вобласці прайшоў «свінацыд», у некаторых раёнах выжыла толькі кожная 20-я свіння2

Пуцін прыгразіў ударыць «Арэшнікам» па «цэнтры прыняцця рашэнняў» у Кіеве4

«Задрыжаць і атарапеюць». МЗС Расіі абяцае кары ЗША з-за дазволу Украіне выкарыстоўваць ATACMS для ўдараў па Расіі12

Патрыярх Кірыл заклікаў не баяцца ядзернай зброі, таму што хрысціян не страшыць канец свету29

На таргі выставілі чыгунку пад Мінскам

Салістка «Начных снайпераў» звалілася з балкона падчас выступу ў Санкт-Пецярбургу

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе13

Украінскі сцяг замест расійскага з'явіўся ўчора на вялізарным экране ў Астане ў часе візіту Пуціна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць9

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Галоўнае
Усе навіны →