Беларускіх біятланістаў не вернуць у міжнародныя спаборніцтвы да сканчэння вайны ва Украіне
Міжнародны саюз біятланістаў (IBU) не адменіць адхіленне беларускіх і расійскіх і спартсменаў да заканчэння вайны ва Украіне. Пра гэта паведамляе выданне Metaratings са спасылкай на прэс-службу IBU.
Правілы арганізацыі цяпер не прадугледжваюць удзел спартоўцаў у нейтральным статусе. Такім чынам беларускія і расійскія спартсмены прапусцяць ужо трэці міжнародны сезон запар.
IBU адхіліў расійскіх і беларускіх біятланістаў ад міжнародных спаборніцтваў у сакавіку 2022 года, пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну, пазней было прыпынена членства нацыянальных федэрацый абедзвюх краін.
Каментары
Расею пазбавіць ўсіх міжнародных спаборніцтваў да поўнага вяртання ўсёй тэрыторыі Украіны пад кантроль Украіны.