Эканоміка1212

Чаму даляр рэзка падаражэў да 3,5 рубля і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Спыталі ў эксперта

Далейшы лёс беларускага рубля выглядае не надта аптымістычным.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Паглядзіце на Расію

Імклівае аслаблення курсу беларускага рубля эксперт BEROC Анастасія Лузгіна ў першую чаргу тлумачыць тым, што адбываецца з курсам рубля расійскага.

«Расійскі нядаўна пераадолеў псіхалагічны бар'ер у 100 рублёў за даляр, і курс працягвае расці. Беларускі рубель шмат у чым паўтарае траекторыю расійскага. За апошнія 4 месяцы курс рубля беларускага таксама знізіўся больш, чым на 10%. Пры гэтым да расійскага ён умацаваўся без малога на 5%», — тлумачыць Лузгіна.

Наш рубель паўтарае паводзіны расійскага, хоць і не цалкам. Калі расійская валюта будзе далей таннець, то і беларускі рубель гэта чакае.

«На сёння захоўваецца моцная сувязь з Расіяй, таму ў бліжэйшы перыяд хутчэй за ўсё мы будзем працягваць назіраць плаўнае зніжэнне рубля да даляра», — лічыць эксперт.

Чаму падае рубель расійскі?

Сярод прычын, чаму так імкліва таннее рубель расійскі, Лузгіна называе наступныя фактары.

«У Расіі адбываецца пагаршэнне сальда гандлёвага балансу за кошт зніжэння аб'ёмаў экспарту нафты ў выніку таго, што Індыя моцна абмежавала куплю расійскай нафты».

Другім фактарам эканаміст называе праблемы з разлікамі ў выніку санкцый.

«Мноства тавараў і паслуг, якія экспартуюцца з Расіі, аплачваюцца рублямі. А вось разлік за імпарт не заўсёды адбываецца ў расійскай валюце, што прыводзіць да валютнага дысбалансу», — тлумачыць Лузгіна.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Чаго чакаць далей?

Яшчэ адзін фактар, на які звяртае ўвагу эксперт, — умацаванне даляра на сусветным рынку да еўра і іншых валют.

З пачатку года дэвальвацыя беларускага рубля да даляра склала каля 9%. А да кошыку валют наш рубель застаецца даволі стабільным.

Таму можна казаць, што на курс цяпер у асноўным уплывае расійскі фактар.

«Для далейшага разумення трэба глядзець, што будзе адбываецца ў гандлёвым балансе Беларусі. Па даных за верасень мы бачым, што сальда пагоршылася, але, магчыма, на гэта паўплывалі разавыя фактары, такія, як новыя санкцыі. Імпарцёры імкнуліся паспець увезці тавары празапас да ўступлення новых абмежаванняў з кастрычніка. Таму ўжо зыходзячы са звестак за кастрычнік можна будзе меркаваць — гэта тэндэнцыя да пагаршэння або разавая акцыя».

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Што тычыцца ўнутрыбеларускага фактару, то многае будзе залежаць ад таго, ці будуць улады і далей спрабаваць разганяць рост ВУП.

«Спажыванне нехарчовых тавараў у Беларусі за 10 месяцаў вырасла на 17,8% у параўнанні са студзенем-кастрычнікам мінулага года.

Гэтаму спрыяў рост заробкаў і павелічэнне аб'ёмаў выдачы крэдытаў. У той жа час спажыванне харчовых тавараў паказала больш сціплыя вынікі павелічэння — на 5,7%. І тут важна разумець, што значная доля менавіта нехарчовых тавараў, попыт на якія вырас, прыпадае на імпарт, што негатыўна ўплывае на сальда гандлёвага балансу.

Імпарт спажывецкіх нехарчовых тавараў за студзень-верасень у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года вырас на 14,9%, ці амаль на 1 млрд даляраў», — адзначае Анастасія Лузгіна.

Далейшае развіццё сітуацыі з курсам, на думку Лузгіной, будзе шмат у чым залежаць ад дзеянняў адміністрацыі Трампа.

«Калі Трамп будзе стымуляваць павелічэнне аб'ёмаў здабычы нафты, то цэны на яе яшчэ больш знізяцца, што будзе адчувальным ударам па расійскай эканоміцы. Калі гэтага не здарыцца, то хутчэй за ўсё будзе назірацца плаўнае зніжэнне курсу на працягу канца гэтага года і першай палове наступнага», — адзначае эксперт.

Каментары12

  • Prokopovi.ch
    27.11.2024
    Вы знаете куда идти и что делать.
  • Убль
    27.11.2024
    Доллар фсё, чем больше рублей - тем лучше!
  • Счетовор колхоза "Чырвоное дышло"
    27.11.2024
    Ой уж эти иксперды. Назвала две причины. Да, они есть. Но основная ведь причина - это накачивание экономики пустыми деньгами. Подъёмные и контрактные, за ранения, гробовые на войне, зарплаты в ВПК, которые ничего полезного не производят. Сопутствующие затраты на ВПК ( например материал для обмундирования и его пошив). И многое , и многое... Если посмотреть, то окажется, что половина людей получила деньги за выпуск продукции, которая не нужно, "пустая". Да, раньше эти "пустые" деньги гасились доходами от нефти , газа. Санкции (которые на пользу) сделали свое дело и эти доходы уменьшили. Экономические законы не принимаются в Думе.

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова ў Драздах. Вось інтэр'еры ФОТЫ14

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова ў Драздах. Вось інтэр'еры ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Паўднёвай Карэі адкрылі незвычайны Starbucks — з магчымасцю назіраць за жыхарамі КНДР2

Экспарт расійскай зброі абваліўся ў параўнанні з 2021 годам у 14 разоў 

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна11

Афіцыёзную палітінфармацыю сталі праводзіць і на прыватных прадпрыемствах4

Завяршылі рэстаўрацыю Нотр-Дама ў Парыжы ФОТЫ

Герой вызвалення Марыупаля ў 2014-м стаў камандуючым Сухапутнымі сіламі УСУ3

Каб вярнуць сваіх салдат з палону, Украіна гатова мяняць іх нават на калабарантаў і парэшткі савецкага разведчыка

Ангела Меркель заявіла, што Расія «не павінна выйграць вайну»4

112-гадовага мужчыну з Бразіліі прызналі найстарэйшым у свеце

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова ў Драздах. Вось інтэр'еры ФОТЫ14

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова ў Драздах. Вось інтэр'еры ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →