Грамадства22

«Цяпер хоць стала можна нармальна зарабляць». Што думаюць таксісты пра працу ў новых умовах

З 1 лістапада рынак таксі жыве па новых правілах. Колькасць таксістаў скарацілася прыблізна на траціну. Праз гэта павялічыўся час чакання і тарыфы на перавозку. Пасажырам такія змены не падабаюцца, чаго нельга сказаць пра таксістаў, якія трапілі ў рэестр і працягваюць працаваць.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Кошт паездкі ў сярэднім вырас на 30-40%

Арцём, які застаўся працаваць у таксі, кажа, што з лістапада кошт паездкі ў сярэднім вырас на 30-40%. Сам тарыф пры гэтым не змяніўся, але праз загружанасць часцей працуе павышаны каэфіцыент.

«Пры гэтым у пікавыя гадзіны тарыф вырастае ў два разы ў параўнанні з тым, што было месяцам раней», — кажа таксіст.

Падобныя змены яму даспадобы, бо выдаткі на тое, каб трапіць у рэестр, аказаліся апраўданымі.

«Цяпер хоць стала можна нармальна зарабляць», — канстатуе таксіст.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Працуючы на ўласным аўто, раней мужчына зарабляў у месяц ад 3300 да 4000 рублёў. Цяпер ён спадзяецца, што будзе выходзіць па 4-5 тысяч рублёў.

«Не магу сказаць, што раней былі нейкія вялікія тэрміны прастою, але цяпер іх дакладна няма. Заказаў шмат, а машын на лініі стала прыкметна менш. Таму прынамсі я пакуль задаволены, хоць бываюць гадзіны, калі даводзіцца працаваць па мінімальным тарыфе», — кажа Арцём.

«Яшчэ адзін плюс, што таксі перастаюць карыстацца бічы, якія раней маглі скінуцца па 1—2 рублі і выклікаць таксоўку замест паездкі грамадскім транспартам», — дадае мужчына.

Аднак суразмоўца заўважае, што машын паступова становіцца болей.

«Ужо цяпер пад канец месяца назіраю, што машыны дадаюцца, бо людзі працягваюць рэгістравацца ў рэестры. Некаторыя вырашылі пачакаць, паглядзець, ці будзе сэнс працаваць далей. Цяпер, калі бачаць, што заробкі падраслі, то пачынаюць думаць пра рэестр і вяртанне на лінію некаторыя з тых, хто катэгарычна быў супраць усяго гэтага».

Мужчына не выключае, што неўзабаве сярэдні кошт паездкі будзе зніжацца.

«Цэны выраслі менавіта праз дэфіцыт машын. Калі ён знікне, то яны пойдуць уніз. Але не думаю, што мы зноў убачым тыя самыя лічбы, што былі, напрыклад, у верасні. Бо тыя, для каго таксі было падпрацоўкай, усё адно не вернуцца», — лічыць Арцём.

«Таксі ў Беларусі было надта таннае»

Іншы суразмоўца кажа, што пакуль складана ацаніць, як новыя правілы гульні адаб'юцца на прыбытковасці гэтага бізнэсу.

«У мяне працуюць некалькі машын. Знайсці кіроўцаў заўжды было складана, асабліва адэкватных, якія гатовыя нармальна і пастаянна працаваць. Была вялікая цякучка.

Цяпер жа нельга проста ўзяць чалавека, каб ён 2-3 месяцы папрацаваў і пайшоў, бо для працы таксістам ён мусіць адпавядаць усім патрабаванням і быць у рэестры. Гэта дадатковыя выдаткі па часе і фінансах. Таму з пошукам кіроўцаў стала яшчэ складаней», — скардзіцца Кірыл.

Па яго словах, многія ідуць у таксі, каб «перакантавацца», пакуль не знойдуць лепшую працу. Некаторыя паралельна вучацца на катэгорыю СЕ, каб потым уладкавацца на фуру ў Еўропе.

Мужчына лічыць, што для таго, каб усе засталіся задаволенымі, тарыф у сярэднім мусіць вырасці мінімум на 30%.

«Цяпер уваход у таксі стаў больш складаным і дарагім. Мінімум, які трэба ўкласці ў аўто, каб яно адпавядала стандартам, — гэта 2000-2500 рублёў. Падпрацоўшчыкі, напэўна, знікнуць як клас.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Калі тарыф застанецца больш высокім, то ў выйгрышы акажуцца як уладальнікі бізнэсу, так і кіроўцы, бо ў апошніх таксама вырасце заробак. Па ідэі, гэта павінна пазітыўна адбіцца на якасці, бо калі зарплаты ў таксістаў будуць вышэйшыя, то з'явіцца канкурэнцыя сярод кіроўцаў, людзі пачнуць даражыць гэтай працай.

Банальна не трэба будзе перапрацоўваць, каб зарабіць больш-менш годныя грошы. Таму гэта, хутчэй, пазітыўныя моманты. Кліентам, канечне, можа не спадабацца, што паездкі будуць каштаваць даражэй, але таксі ў Беларусі, на маю думку, было надта таннае», — кажа Кірыл.

Каментары2

  • Хрыч
    29.11.2024
    Бедный,бедный Артемка.Как же ты раньше работал за 4000? Голодал небось? А сейчас еще иногда приходится работать по минимальному тарифу? Ну это вообще ужас! На бутер с красной икоркой видимо не хватает.
  • Бiч
    29.11.2024
    С чего он взял, что извозчики должны много зарабатывать?

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць5

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Усе навіны →
Усе навіны

«Задрыжаць і атарапеюць». МЗС Расіі абяцае кары ЗША з-за дазволу Украіне выкарыстоўваць ATACMS для ўдараў па Расіі12

Патрыярх Кірыл заклікаў не баяцца ядзернай зброі, таму што хрысціян не страшыць канец свету29

На таргі выставілі чыгунку пад Мінскам

Салістка «Начных снайпераў» звалілася з балкона падчас выступу ў Санкт-Пецярбургу

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе13

Украінскі сцяг замест расійскага з'явіўся ўчора на вялізарным экране ў Астане ў часе візіту Пуціна

Ціханоўская: З мужам ужо больш за 600 дзён няма сувязі, але Сяргей — адзін з самых моцных людзей, якіх я сустракала19

Палітзняволенага журналіста Ігара Карнея зноў будуць судзіць

Даляр сёння падаражэў на шэсць капеек, еўра — на 122

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць5

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Галоўнае
Усе навіны →