Каментары да артыкула

«Размаўляць па-беларуску — гэта стыль». Японец пераехаў у Сухарава і дапамагае рабіць беларускую мову моднай

  • Хрыч
    28.11.2024
    Ну вот неверагодные,видите,к нам уже японцы едут. А вы говорите что все плохо
  • Ян
    28.11.2024
    Хрыч, нават японец вывучыў беларускую мовы, а ты дагэтуль пішаш толькі языком і тое з памылкамі
  • Так
    28.11.2024
    Нават японец вывучыў беларускую мову, а многія беларусы, у тым ліку маладыя "новыя апазіцыянеры" за мяжой далей амаль толькі на расейскай могуць.

    Беларуская мова не загіне, але не дзякуючы беларусам...
  • Імя
    28.11.2024
    > Так, руская, як і беларуская, цяпер з'яўляюцца часткай нацыянальнай культуры і ідэнтычнасці беларусаў,

    Не, Сінсукэ, расейшчына не з'яўляецца часткай ідэнтычнасці беларусаў. Але, нажаль, часткай ідэнтычнасці 80% насельніцтва - ябацек, невероятных і г.д.
  • .
    28.11.2024
    "Таксама ён прапаноўвае носьбітам мовы неяк пазначаць сябе ў рэальным жыцці. Напрыклад, насіць апазнавальныя значкі, дзякуючы якім можна было б адразу зразумець, што з гэтым чалавекам можна размаўляць па-беларуску."

    У нашай антыўтопыі такая прапанова ўжо нармальна не ўспрымаецца.

    Цётка яго мае рацыю: дастаткова прыгадаць яго суайчынніка, якога нядаўна зрабілі "шпіёнам".

    Яго развагі пра беларускую мову больш сталыя за большасць сучасных беларусаў.
  • Мх
    29.11.2024
    "Я, як іншаземец, спачатку падумаў: «Навошта мне яна? На гэтай мове гавораць толькі ў аўтобусе ці метро…», але ў той жа час: «А чаму б і не?» Я ў Беларусі, а не ў Расіі. Так, руская, як і беларуская, цяпер з'яўляюцца часткай нацыянальнай культуры і ідэнтычнасці беларусаў, але, ведаючы толькі рускую, я як быццам блакую палову магчымасцяў даведацца больш пра краіну, у якой я жыву. Навошта мне гэта рабіць?», — падзяліўся думкамі Сінсукэ." - Navat iaponiec heta razumieje, što Biełaruś pa rasiejsku heta tolki "pałova mahčymaściaŭ", ale dla bolšaści sučasnych "hraždanoŭ RB" - pośpiech - heta chatka ŭ Maskvie.
  •