Здароўе

Упершыню за паўстагоддзя вучоныя зрабілі прарыў у лекаванні астмы і хранічнага бранхіту

Новы спосаб лячэння прадэманстраваў сваю высокую эфектыўнасць, мае менш пабочных эфектаў і паляпшае якасць жыцця пацыентаў.

asthma астма
Фота: Thomas Imo / Getty Images

Астма з'яўляецца адным з асноўных неінфекцыйных захворванняў, ад якога пакутуюць як дзеці, так і дарослыя. Пры гэтым у дзяцей яна з'яўляецца адным з найбольш распаўсюджаных хранічных захворванняў.

Ва ўсім свеце, паводле даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), ад астмы пакутуе каля 5% дарослага насельніцтва і 10% дзяцей. Па інфармацыі міністэрства аховы здароўя, у Беларусі ў 2023 годзе было зафіксавана звыш 73 тысяч выпадкаў гэтага захворвання ў дарослых, пры гэтым у звыш 4300 — упершыню.

Што тычыцца хранічнага бранхіту (афіцыйная назва — хранічная абструктыўная хвароба лёгкіх), то, па інфармацыі СААЗ, гэтая хвароба займае чацвёртае месца сярод прычын смерці ў свеце.

За апошнія 50 гадоў лячэнне абодвух захворванняў істотна не змянілася. Асноўнымі метадамі застаюцца інгаляцыйныя корцікастэроіды для кантролю захворвання і сістэмныя стэроіды пры абвастрэннях.

Як піша The Gardian, вучоныя з Вялікабрытаніі прапанавалі новы метад лячэння цяжкіх прыступаў астмы і хранічнага бранхіту. І гэта першы значны прарыў за апошнія паўстагоддзя, які можа стаць сапраўднай рэвалюцыяй у лячэнні.

Вынікамі свайго даследавання вучоныя падзяліліся на старонках часопіса Lancet Respiratory Medicine. 

Як пішуць аўтары, яны паспрабавалі па-іншаму выкарыстаць вядомы прэпарат для лячэння астмы — бенралізумаб. Звычайна яго ўжываюць у нізкай дозе для падтрымліваючага лячэння цяжкай астмы, аднак даследаванне паказала, што аднаразовая ін'екцыя падвышанай дозы прэпарату непасрэдна ў час абвастрэння больш эфектыўная за стэроідныя таблеткі, якія на гэты момант з'яўляюцца адзіным даступным варыянтам лячэння.

У даследаванні, якое было праведзена на базе Каралеўскага каледжа Лондана, узялі ўдзел 158 пацыентаў, якія звярнуліся па медыцынскую дапамогу ў аддзяленне неадкладнай дапамогі з-за прыступу астмы ці хранічнага бранхіту.

Пацыентам правялі хуткі аналіз крыві і адабралі тых, у каго быў эазінафільны тып абвастрэння. Паводле даных навукоўцаў, такі тып мае палова прыступаў астмы і траціна хранічнага бранхіту. 

Пацыенты былі выпадковым чынам падзеленыя на тры групы. Адна група атрымала ін'екцыю бенралізумабу і таблеткі-пустышкі, іншая — стандартнае лячэнне праднізалонам (30 мл штодзённа на працягу пяці дзён) і фіктыўную ін'екцыю, трэцяя атрымала як ін'екцыю бенралізумабу, так і стэроіды.

Як пішуць аўтары, праз 28 дзён назіралася значнае паляпшэнне сімптомаў у пацыентаў першай і трэцяй груп, якія атрымлівалі ін'екцыі бенралізумабу. Праз 90 дзён у гэтых групах было ў чатыры разы менш людзей, у якіх лячэнне не дало эфекту, у параўнанні з групай, якая атрымлівала толькі стэроіды.

Даследаванне паказала, што лячэнне з выкарыстаннем ін'екцыі бенралізумабу прывяло да больш працяглага паляпшэння стану пацыентаў, што азначала больш рэдкія іх звароты да доктара або ў бальніцу. Акрамя таго, пацыенты паведамлялі пра лепшую якасць жыцця пры новым рэжыме лячэння.

Навукоўцы адзначылі, што стэроіды, якія прымяняюцца для лячэння абвастрэнняў астмы і хранічнага бранхіту, могуць мець сур'ёзныя пабочныя эфекты, такія як павелічэнне рызыкі дыябету і астэапарозу. Таму пераход на бенралізумаб, які працуе інакш і мае менш пабочных эфектаў, можа істотна палепшыць стан пацыентаў і знізіць рызыкі, звязаныя з працяглым ужываннем стэроідаў.

Каментары

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу14

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу

Усе навіны →
Усе навіны

Агенты ГРУ Мішкін і Чапіга, якія атруцілі Скрыпалёў, вярбуюць людзей для дыверсій у Еўропе4

Прэтэндэнт у прэзідэнты Аляксандр Хіжняк расказаў, што трапіў у 2020 годзе ў «Чорную кнігу»3

Ва Узброеных сілах заявілі, што распрацавалі аналаг Starlink для беларускай арміі13

Бізнэсоўца з Гомеля судзяць па абвінавачанні ў здрадзе дзяржаве і абразе Лукашэнкі

92-гадовая жанчына штотыдзень абедае ў замку ўжо 37 гадоў

Зяленскі: Перамір'е магчыма, калі Украіну запросяць у NATO7

Паліцыя зноў разагнала мітынг у цэнтры Тбілісі

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў7

Што свет думае пра вайну ва Украіне цяпер? Карта пазіцый краін1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу14

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу

Галоўнае
Усе навіны →