Свет1717

Расійскія ваенкары пішуць пра «крах абароны» расійска-сірыйскіх сілаў пад Алепа. Асад спешна вылецеў у Маскву

Сірыйскія паўстанцкія сілы вядуць паспяховае наступленне на ўрадавыя войскі ў заходняй частцы правінцыі Алепа, паведамляюць міжнародныя СМІ і незалежныя сірыйскія каналы. Расійскія Z-каналы заяўляюць пра абрынанне абароны войскаў кааліцыі Расіі і Сірыі. Што вядома?

Мапа кірункаў удару сірыйскіх паўстанцаў у кірунку Алепа. Крыніца: блізкі да расійскага Мінабароны канал «Рыбарь»

У наступленні ўдзельнічае ісламісцкая групоўка «Хаят Тахрыр аш-Шам» (ХТШ) і «Свабодная сірыйская армія» (ССА). Гэтая апошняя раней карысталася дапамогай ЗША і Турцыі.

Расійскі тэлеграм-канал «Рыбарь» піша, што ў добра скаардынаваным наступе ўдзельнічаюць таксама ўйгурскія падраздзяленні з «Ісламскай партыі Туркестана», узбекскія фарміраванні ды іншыя групы.

Паводле заяваў паўстанцаў і некаторых крыніц, цягам 27 лістапада:

  • Былі захопленыя 13 населеных пунктаў, уключаючы гарады Урм-ас-Сугра, Урм-эль-Кубра і Анджара.
  • Узятая буйная вайсковая база сірыйскай арміі — База 46.
  • Пад кантроль паўстанцаў перайшлі стратэгічна важныя раёны, у тым ліку яны падышлі да трасы M5, якая злучае Алепа з Дамаскам.

Іншы расійскі Z-канал, Alex Parker Returns, блізкі да Узброеных сіл Расіі, заявіў, што ў Алепа абрынулася абарона войскаў кааліцыі Расіі і Сірыі. «Апалчэнне вядзе паспяховае наступленне і ўжо знаходзіцца за 7 км ад горада». 

Па словах «Рыбаря», паўстанцы ўжываюць тактыку «набегу», прасоўваючыся ўздоўж асноўных дарог без спроб замацавацца на новых пазіцыях. Гэта дазваляе захопліваць значныя рэсурсы, у тым ліку ўзбраенне і тэхніку, пакінутыя пры адступленні ўрадавымі войскамі.

Іншы Z-канал «Глобалистика» спрабуе разабрацца з прычынамі такога поспеху паўстанцаў. Сярод іх называе:

  • недаацэнку пагрозы («закасцянеласць мыслення») з боку сірыйскага камандавання і расійскага кіраўніцтва.
  • слабасць абаронных пазіцый пасля доўгага адноснага зацішша.
  • магчымы ўплыў на стратэгію прызначэння камандзіраў з зоны «СВА», чый досвед аказаўся непрыдатным у сірыйскіх умовах.

Далей «Глобалистика» разважае пра магчымыя наступствы. Калі наступ не ўдасца спыніць, баевікі могуць акружыць заходнія ўскраіны Алепа і адрэзаць забеспячэнне горада — мяркуе канал. Гэта стане сур’ёзным ударам для сірыйскай арміі, а таксама аслабіць расійскі ўплыў у рэгіёне.

Нямецкі аналітык Юліян Рэпке на канале BILD лічыць, што галоўнай прычынай наступлення паўстанцаў стала перакідванне расійскіх войскаў, уключаючы авіяцыю, ва Украіну. Гэта пазбавіла сілы Башара Асада магчымасці кантраляваць паветраную прастору над Алепа і Ідлібам, што раней дазволіла ім разграміць паўстанцаў у 2016—2020 гадах.

Сярод іншых прычын Рэпке называе развал ПВК «Вагнер» пасля забойства Яўгена Прыгожына і перакідванне большасці наймітаў у Афрыку, дзе Масква мае амбітныя планы на Малі і Нігер, а таксама аслабленне «Хезбалы», якая раней падтрымлівала сірыйскі ўрад, у выніку ізраільскай пэйджарнай атакі і далейшага наступу, гібель камандзіра КВІР (Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі) у Алепа, які каардынаваў абарону горада, а таксама выкарыстанне паўстанцамі тактыкі, якую распрацавалі ўкраінцы ў час контрнаступу 2022 года.

28 лістапада стала вядома, што прэзідэнт Сірыі Башар Асад спешна вылецеў у Маскву для сустрэчы з Уладзімірам Пуціным, якая можа адбыцца сёння ўвечары ці ўначы.

Каментары17

  • Шмасад
    28.11.2024
    Кацапню трэба яшчэ выбіць з Сірыі!
  • Тебе
    28.11.2024
    Исламисты милее?!
  • Аскольд
    28.11.2024
    Тебе , представь, на сколько надо быть презираемой гнидой, что в данном случае исламисты милее, чем русо-кацапское войско )))

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу14

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу

Усе навіны →
Усе навіны

Прэтэндэнт у прэзідэнты Аляксандр Хіжняк расказаў, што трапіў у 2020 годзе ў «Чорную кнігу»3

Ва Узброеных сілах заявілі, што распрацавалі аналаг Starlink для беларускай арміі13

Бізнэсоўца з Гомеля судзяць па абвінавачанні ў здрадзе дзяржаве і абразе Лукашэнкі

92-гадовая жанчына штотыдзень абедае ў замку ўжо 37 гадоў

Зяленскі: Перамір'е магчыма, калі Украіну запросяць у NATO7

Паліцыя зноў разагнала мітынг у цэнтры Тбілісі

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў7

Што свет думае пра вайну ва Украіне цяпер? Карта пазіцый краін1

Камандзір Палка Каліноўскага: Беларускія добраахвотнікі маюць тыя ж сацыяльныя гарантыі, што і ўкраінскія вайскоўцы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу14

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу

Галоўнае
Усе навіны →