Ізраільская армія да перамір'я ў Ліване, якое ўступіла ў сілу ў сераду, знішчыла найбуйнейшы ракетны завод «Хезбалы» ў Ліване.
«Найбуйнейшае прадпрыемства па вытворчасці высокадакладных кіраваных ракет «Хезбалы», якое займае плошчу 1,4 км і размешчанае на глыбіні 70 метраў пад зямлёй, было ўчора атакавана і дэмантавана знішчальнікамі ВПС Ізраіля», — паведаміла ваеннае ведамства.
Завод знаходзіўся недалёка ад сірыйска-ліванскай мяжы.
Каментары