абноўлена
Мастакі Шчамялёва і Рымашэўскі ў СІЗА па народным артыкуле
Яны прызнаныя палітвязнямі.
Інфармацыя «Нашай Нівы» пацвердзілася: мастакі Людміла Шчамялёва і Ігар Рымашэўскі — у СІЗА. Іх абвіначваюць у «дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
Пра гэта паведамляе «Вясна», якая прызнала іх палітвязнямі.
64-гадовая Людміла Шчамялёва — дачка народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва. Яе мужу Ігару Рымашэўскаму 65 гадоў.
Іх працы ўпрыгожвалі найлепшыя беларускія галерэі і нават грамадскі транспарт. Яны стварылі запамінальны вобраз «вечнага Мінска» і наіўных, прастадушных, але сардэчных беларусаў.
Каментары