Вайна

Каб вярнуць сваіх салдат з палону, Украіна гатова мяняць іх нават на калабарантаў і парэшткі савецкага разведчыка

Ва Украіне і Расіі застаюцца тысячы ваеннапалонных, якія яшчэ не вярнуліся дадому. Кіеў імкнецца выкарыстаць разнастайныя схемы, каб вярнуць сваіх салдат.

Украінскія ваеннапалонныя, якія вярнуліся на радзіму па абмене. Фота: libkos / Instagram

Як піша The Wall Street Jornal, па неафіцыйных ацэнках, у Расіі цяпер знаходзіцца каля 8 тысяч украінскіх вайскоўцаў, а ва Украіне — каля 5 тысяч расіян.

Выданне падкрэслівае, што, нягледзячы на тое, што Кіеў і Масква перыядычна праводзяць абмен ваеннапалоннымі, вяртанне сваіх людзей застаецца адной з цяжкавырашальных праблем для Украіны.

Тысячы чалавек усё яшчэ знаходзяцца ў «шэрай зоне». Сярод іх і салдаты, якія трапілі ў палон у першыя дні поўнамаштабнай вайны. Расія цягне час і выкарыстоўвае праблему для ціску на прэзідэнта Украіны.

Кіеў абвінавачвае Маскву ў спробе пасеяць незадаволенасць сярод сваякоў украінскіх ваеннапалонных. Некаторыя скардзіліся на званкі з расійскіх тэлефонных нумароў з заклікамі арганізоўваць вулічныя пратэсты. Расійскае тэлебачанне таксама транслюе рэпартажы, у якіх знясіленыя ўкраінскія палонныя скардзяцца, што ўрад не хоча іх вяртаць.

«Расіянам усё роўна, ці знаходзяцца іх салдаты ў палоне. У іх няма сацыяльных хваляванняў (…) У нас на вуліцах пастаянна ёсць сваякі, якія выступаюць, публікуюць інфармацыю і аказваюць ціск на ўрадавыя ўстановы», — цытуе WSJ старэйшага дарадцу Зяленскага Міхаіла Падаляка.

Як піша WSJ, у гэтым годзе было абменена больш за 1000 салдат з кожнага боку. У ходзе абмену, праведзенага ў кастрычніку пры пасрэдніцтве Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, на радзіму вярнулася амаль 200 украінскіх і расійскіх салдат. Але абменаў недастаткова, каб спыніць рост колькасці ваеннапалонных з абодвух бакоў.

У 2023 годзе ва Украіне адкрылася тры новыя цэнтры ўтрымання ваеннапалонных, а ў гэтым годзе быў створаны пяты, таму што ўсе астатнія ўжо былі запоўненыя.

Украіна публічна не раскрывае месцазнаходжанне гэтых аб'ектаў. Журналісты выдання пабывалі ў адным з такіх цэнтраў і пішуць, што палонныя там працуюць на вытворчасці мэблі і сувенірных сумак з надпісамі кшталту «Я люблю Львоў». Шмат хто з расіян знаходзяцца там больш за год. Сярод палонных дзясяткі параненых.

Украіна імкнецца выкарыстаць разнастайныя схемы, каб вярнуць сваіх салдат. Так, Кіеў прапаноўвае абмяняць украінцаў, якія абвінавачваюцца ў супрацоўніцтве з Расіяй, на ўкраінскіх салдат і цывільных асобаў, якія ўтрымліваюцца ў Расіі.

Як піша WSJ, сотні ўкраінцаў, абвінавачаных у супрацоўніцтве, адбываюць пакаранне ў спецыяльнай турме ў 20 кіламетрах ад усходняй лініі фронту. Кіеў сцвярджае, што дзясяткі з іх падпісалі дакументы, што згодныя на перадачу ў Расію, але пакуль што такім чынам быў абменены толькі адзін чалавек.

Нават косткі шпіёна савецкай эпохі, які пахаваны на захадзе Украіны, выкарыстоўваюцца Кіевам у якасці разменнай манеты. Масква неаднаразова прасіла Украіну вярнуць ёй парэшткі савецкага разведчыка Мікалая Кузняцова, які ў 1942-1943 гадах дзейнічаў на тэрыторыі заходняй Украіны і арганізаваў 11 паспяховых замахаў на гітлераўскіх функцыянераў.

У 1944 годзе Кузняцоў загінуў у сутыкненні з байцамі Украінскай паўстанцкай арміі ў Львоўскай вобласці. Яго парэшткі пасля вайны былі знойдзены і пахаваны ў Львове. Яшчэ ў 2020 годзе мэр Львова заявіў, што рашэнне аб перадачы парэшткаў Кузняцова павінна прымацца ў рамках вяртання з Расіі на радзіму ўкраінскіх ваеннапалонных.

Па словах журналістаў, Расія лічыць, што Украіна ставіць нерэальныя ўмовы для абмену ваеннапалоннымі. Аднак расійскі чыноўнік, адказны за каардынацыю абмену палоннымі, не адказаў на просьбу аб каментарыі.

Каментары

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску29

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнтка Грузіі абвясціла парламент нелегітымным і адмаўляецца ісці ў адстаўку13

Беларус Арцём запусціў у Польшчы збор на дапамогу сабе. Многія паверылі, а ён аказаўся махляром3

У мінскіх гандлёвых цэнтрах і кавярнях цяпер не будуць уключаць сусветныя навагоднія хіты. Затое даюць зарабіць праўладным артыстам13

Падчас пратэстаў у Грузіі затрымалі беларуса1

Урадавыя войскі Сірыі разам з расіянамі пакінулі стратэгічна важныя авіябазы3

Чаму атлусценне вяртаецца? Аказваецца, тлушчавыя клеткі маюць «памяць»1

Сірыйскія ўлады заявілі пра вывад войскаў з Алепа

Трэніруецеся, каб пахудзець? Гэта рэдка спрацоўвае — навукоўцы1

Олаф Шольц заклікаў свайго галоўнага апанента «не гуляць у рускую рулетку»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску29

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску

Галоўнае
Усе навіны →