Здарэнні

Кіроўца мікрааўтобуса, які ўрэзаўся ў цягнік пад Рэчыцай, быў п'яны і без правоў

Учора ў Рэчыцкім раёне адбылася дзіўная аварыя з удзелам цягніка і мікрааўтобуса. Мікрааўтобус урэзаўся ў цягнік на чыгуначным пераездзе на станцыі Васілевічы. Цяпер сталі вядомыя яе падрабязнасці.

Мікрааўтобусам «Рэно Майстар» кіраваў 31-гадовы работнік брыгады, якая ўкладвала кабель непадалёк ад месца здарэння. Пабачыўшы цягнік, які набліжаўся, мужчына вырашыў, што той можа закрануць прыпаркаваны паблізу чыгуначнай каляіны транспартны сродак.

Не чакаючы кіроўцы, мужчына сам сеў за руль і паспрабаваў перагнаць машыну. У выніку ён сутыкнуўся па датычнай з дызель-цягніком «Калінкавічы-Гомель».

Мікрааўтобус у выніку гэтага інцыдэнту быў пашкоджаны, а чалавека, які сядзеў за рулём, даставілі ў бальніцу. Як аказалася, у момант ДТЗ ён быў нецвярозы, алкатэстар засведчыў у ягонай крыві больш за 1,8 праміле алкаголю. Пры гэтым мужчына ніколі не меў правоў кіроўцы.

Мікрааўтобус сутыкнуўся з пасажырскім цягніком на чыгуначным пераездзе ў Рэчыцкім раёне днём 28 лістапада. У выніку адна з колавых пар састава сышла з рэек. Пасажыры не пацярпелі, але дарога ў пункт прызначэння для іх зацягнулася.

Каментары

Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Алепа. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна1

Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Алепа. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню за паўстагоддзя вучоныя зрабілі прарыў у лекаванні астмы і хранічнага бранхіту

У Вялікабрытаніі судзяць групу грамадзян Балгарыі, якіх падазраюць у шпіянажы на Расію

Калі ў Заходняй Еўропе не крызіс, то што такое крызіс?69

Лакалізавалі дакладнае месца знаходжання расійскага фільтрацыйнага лагера ў Нароўлі, у якім катавалі ўкраінскіх палонных15

Някляеў: Вельмі шмат было зроблена памылак — і ўладай, і апазіцыяй20

Расійскія ваенкары пішуць пра «крах абароны» расійска-сірыйскіх сілаў пад Алепа. Асад спешна вылецеў у Маскву17

У Магілёве прадаюць 23-гадовы VW Golf 4 за 9000 даляраў. Што ў ім такога?1

Стала вядома, колькі сёлета давядзецца заплаціць за натуральную навагоднюю ялінку1

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Алепа. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна1

Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Алепа. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна

Галоўнае
Усе навіны →