Свет

Завяршылі рэстаўрацыю Нотр-Дама ў Парыжы ФОТЫ

Адзін з самых вядомых сабораў у свеце і візітная картка Парыжа Нотр-Дам гатовы да адкрыцця пасля разбуральнага пажару і рамонту, які доўжыўся больш за пяць гадоў. У пятніцу прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон у суправаджэнні тэлекамер наведаў сабор, дзякуючы чаму з'явіліся першыя выявы абноўленай святыні, піша Бі-бі-сі.

Фота: Sarah Meyssonnier/Pool via AP

Афіцыйнае адкрыццё адноўленага Нотр-Дам пройдзе 7 снежня і, як чакаецца, будзе абстаўлена з вялікай помпай.

У туры па саборы Макрона суправаджалі яго жонка Брыжыт і арцыбіскуп Парыжа Ларан Ульрых.

У дзень, калі адбыўся пажар, прэзідэнт Францыі паабяцаў, што гістарычны будынак будзе цалкам адноўлены, і адбудзецца гэта падчас яго прэзідэнцтва. На працягу шматгадовых рамонтных работ ён некалькі разоў наведваў будоўлю і трымаў працэс пад кантролем.

Фота: Sarah Meyssonnier/Pool via AP

Вялізныя вітражныя вокны-ружы — адна з найбольш вядомых адметных рысаў парыжскага сабора. Арыгіналы ўзыходзяць да XIII стагоддзя, але да нашых дзён змагла дажыць толькі частка, многія вітражы былі знішчаныя падчас папярэдніх пажараў. Да канца не зразумела, колькі вокнаў і ў якой ступені пацярпелі пры апошнім пажары, але на фота прынамсі частка з іх выглядае цудоўна.

Таму завяршэнне рэстаўрацыйных работ у тэрмін можна лічыць вялікай асабістай перамогай Макрона. Паводле яго слоў, сабор як быццам прыдуманы зноўку і выглядае вельмі велічна.

Фота: Sarah Meyssonnier/Pool via AP

Рэстаўрацыя сабора абышлася краіне ў 700 млн еўра. Частку гэтай сумы далі прыватныя інвестары. Па словах архітэктараў праекта, дрэва для дахавых работ, у асноўным дуб, збіралі з усёй Францыі. Менавіта гэтая частка храма — дах і шпіль — складалі найбольшую праблему пры аднаўленні. Да работ былі прыцягнутыя 250 будаўнічых кампаній і сотні спецыялістаў.

Фота: Sarah Meyssonnier/Pool via AP

Пажар у саборы Парыжскай Божай Маці адбыўся ў красавіку 2019 года. Полымя знішчыла дах, гадзіннікі і шпіль, а таксама драўляныя элементы канструкцыі. Пажарныя, больш за 500 чалавек, змагаліся з агнём больш за дзевяць гадзін.

Цяпер знакаміты шпіль Нотр-Дама зноў узвышаецца над Парыжам. Першапачаткова ён быў усталяваны ў XII стагоддзі. За шматвяковую гісторыю будаўніцтва і дабудоўкі храма ён зведаў шэраг перамен, у тым ліку дэмантаж падчас Французскай рэвалюцыі і аднаўленне ў 1860-я гады. Яго вышыня — 96 метраў.

Паведамляецца, што з дня на дзень кіраўніцтва сабора чакае дастаўку мэблі, зробленай па спецзамове інвестараў. Усе астатнія дэталі інтэр'еру начышчаныя да бляску і гатовыя да ўрачыстага адкрыцця 7 снежня і да хуткіх калядных службаў.

Каментары

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску29

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнтка Грузіі абвясціла парламент нелегітымным і адмаўляецца ісці ў адстаўку13

Беларус Арцём запусціў у Польшчы збор на дапамогу сабе. Многія паверылі, а ён аказаўся махляром3

У мінскіх гандлёвых цэнтрах і кавярнях цяпер не будуць уключаць сусветныя навагоднія хіты. Затое даюць зарабіць праўладным артыстам13

Падчас пратэстаў у Грузіі затрымалі беларуса1

Урадавыя войскі Сірыі разам з расіянамі пакінулі стратэгічна важныя авіябазы3

Чаму атлусценне вяртаецца? Аказваецца, тлушчавыя клеткі маюць «памяць»1

Сірыйскія ўлады заявілі пра вывад войскаў з Алепа

Трэніруецеся, каб пахудзець? Гэта рэдка спрацоўвае — навукоўцы1

Олаф Шольц заклікаў свайго галоўнага апанента «не гуляць у рускую рулетку»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску29

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску

Галоўнае
Усе навіны →