Украінцы з «Хаймарса» накрылі ганаровае пастраенне расійскіх вайскоўцаў у Курскай вобласці. 12 загінулых
Яшчэ 25 параненыя.
Учора ўкраінцы нанеслі ракетны ўдар па камандным пункце 83-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады ПДВ Расіі (в/ч 71289, Усурыйск) на тэрыторыі Курскай вобласці. Пра гэта паведамляе расійскі канал «Досье шпиона».
Пішацца, што ўдарылі HIMARS.
У той момант было ўрачыстае пастраенне з нагоды гадавіны ўтварэння брыгады.
У выніку забітыя 12 вайскоўцаў (з іх 4 афіцэры). Яшчэ 25 параненыя.
Каментары