Пастаўкі нафты працягваюцца па другой лініі.
Пра ўцечку паведамілі аператар нафтаправода «Дружба» —кампанія PERN — і пажарная служба Польшы.
Месца ўцечкі знаходзіцца ў раёне федэральнай дарогі №92, каля горада Пневы. Пагрозы ўзгарання ці выбуху няма.
Кампанія PERN паведаміла, што ўцечку выявілі на адной з дзвюх нітак заходняга ўчастка, па якім сырая нафта паступае на нафтаперапрацоўчы завод у Германіі.
«Перапампоўка на пашкоджанай лініі была неадкладна спыненая, а пастаўкі нафты працягваюцца па другой лініі, тэхнічныя магчымасці якой цалкам забяспечваюць аб'ёмныя патрэбы заказчыкаў», — піша кампанія.
Цяпер той участак нафтаправода замяняюць новым.
Паведамляецца, што прычыны інцыдэнту пакуль невядомыя і будуць расследавацца кампаніяй.
Каментары