Культура88

Што хаваецца за паспяховым аднаўленнем Нотр-Дама? Францыя віруе, і каб нам такія віраванні

Праз некалькі дзён адбудзецца ўрачыстае адкрыццё аднаго з самых вядомых сабораў у свеце і візітнай карткі Парыжа. Аднаўленне заняло больш за пяць гадоў і выклікала гарачыя спрэчкі.

France Notre Dame Нотр-Дам
Фасад Нотр-Дама. 29 лістапада 2024 года. Фота: Stephane de Sakutin / Pool via AP

Выданне Le Monde расказала пра гарачыя спрэчкі — навуковыя і мастацтвазнаўчыя, якімі суправаджалася аднаўленне сабора Парыжскай Божай Маці ў Парыжы.

Як вядома, пажар, які адбыўся 15 красавіка 2019 года, значна пашкодзіў вялізныя вітражныя вокны-ружы — адзін з шэдэўраў сусветнага значэння. Арыгіналы ўзыходзяць да XIII стагоддзя, але да нашых дзён змагла дажыць толькі частка, многія вітражы былі знішчаныя падчас папярэдніх пажараў.

Змаганне за вітражы

У ходзе абмеркавання розных праектаў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон актыўна падтрымаў ідэю замены старажытных вітражоў на сучасныя. Макрон спасылаўся на вопыт рэстаўрацыі сабора, праведзены ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя па праекце архітэктара Віяле-лё-Дзюка, які вядомы сваім дастаткова спрэчным падыходам да рэстаўрацыі.

«Рэстаўраваць будынак не значыць захаваць, адрамантаваць ці перабудоўваць, гэта значыць аднавіць яго да стану завершанасці, якога ён мог і не мець ніколі да гэтага часу», — сцвярджаў архітэктар, які не толькі аднавіў істотна разбураны сабор, але і змяніў яго форму. Так, будынку быў вернуты страчаны шпіль, які пакрылі свінцом па старых тэхналогіях. На саборы з'явіліся дэкаратыўныя элементы і фігуры хімер, без якіх цяпер яго цяжка ўявіць. У той жа час былі спраектаваныя новыя вітражы.

У выніку пажару 2019 года быў страчаны як шпіль, так і часткова вітражы. Прапанова замяніць вітражы Віяле-лё-Дзюка на сучасныя выклікала канфлікт паміж прыхільнікамі захавання гістарычнай спадчыны і тымі, хто падтрымлівае інтэграцыю ў гістарычную спадчыну сучаснага мастацтва.

Калі вітражы выканае сучасны мастак, на погляд Макрона, гэта пакіне «памятны след» для будучых пакаленняў. Аднак кансерватары, у тым ліку архітэктары і царкоўныя дзеячы, выказвалі асцярогі, што падобныя змены парушаць аўтэнтычнасць гістарычнага аблічча сабора, якім яго ведалі ў ХХ стагоддзі.

У выніку ў лістападзе 2020 года праект быў заблакаваны міністрам культуры Францыі, які спаслаўся на Венецыянскую хартыю 1964 года, якая патрабуе аднаўлення помнікаў архітэктуры ў іх апошнім вядомым стане.

Але сітуацыя змянілася, калі арцыбіскупам Парыжа ў 2022 годзе стаў Ларан Ульрыш (Laurent Ulrich). Ён падтрымаў ідэю Макрона. На погляд арцыбіскупа, аднаўленне сабора павінна адлюстроўваць эпоху, у якой яно адбываецца, як гэта было і ў мінулыя стагоддзі.

France Notre Dame Нотр-Дам
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон (злева) у суправаджэнні арцыбіскупа Парыжа Ларана Ульрыша (другі злева) падчас наведвання Нотр-Дама 29 лістапада 2024 года. Фота: Christophe Petit Tesson/Pool via AP

У красавіку 2023 года Макрон на сустрэчы з арцыбіскупам заўважыў, што ідэя мае быць аформленая як ініцыятыва з боку Царквы. Гэта дазволіць пазбегнуць супраціву. Ларан Ульрыш напісаў у Елісейскі палац ліст, у якім выказаў жаданне мець у саборы сучасныя вітражы. Праз некалькі месяцаў пасля гэтага Макрон абвясціў конкурс на стварэнне сучасных вітражоў, правядзенне якога, як піша Le Monde, не абышлося без інтрыг і скандалаў.

Новыя вітражы павінны з'явіцца да 2026 года ў шасці з сямі капліц на паўднёвым баку сабора. Адзіная капліца, якая захавае свае вітражы, — другая ад трансепта, якая адлюстроўвае «дрэва Эсэя» — алегарычны радавод Ісуса Хрыста.

А для выканання новых вітражоў арганізаваны конкурс на чале з куратарам музея «Цэнтр Пампіду», які ў выніку абраў восем тандэмаў у складзе аднаго мастака і аднаго майстра вітражнага шкла.

Вітражы Нотр-Дама. Фота: Sarah Meyssonnier/Pool via AP

Спрэчкі вакол арганістаў

Як анансавана, у нядзелю 8 снежня адбудзецца асвячэнне новага алтара і першая ўрачыстая служба, якая будзе суправаджацца арганнай музыкай. Працэдура адбору кандыдатаў на пасаду арганістаў сабору таксама выклікала шмат дыскусій.

У саборы два арганы, якія да пажару 2019 года абслугоўвалі пяць тытулаваных арганістаў. На перыяд аднаўленчых работ сваё працоўнае месца захаваў толькі адзін з іх. У красавіку гэтага года епархія Парыжа ў сваім прэс-рэлізе назвала імёны арганістаў, якія працягнуць працу. Але, насуперак чаканням, у спісе было два новыя прозвішчы.

Тое, што такое кадравае рашэнне епархія прыняла самастойна, выклікала скандал. Да гэтага для таго, каб быць залічаным на такую пачэсную і адказную пасаду, неабходна было прайсці спецыяльны конкурс, у якім важным фактарам перамогі з'яўляліся прафесійная адукацыя і дасягненні.

Як і ў выпадку з вітражамі, рашэнне епархіі аб замене арганістаў Нотр-Дама становіцца прэцэдэнтам, які ўздымае пытанні пра захаванне традыцый, выглядае як знявага ўсёй сістэмы музычнай адукацыі.

Асабліва шмат дыскусій выклікала прызначэнне арганістам 22-гадовага студэнта Цібо Фажоля (Thibault Fajoles), які вучыцца толькі на другім курсе кансерваторыі, на месца, якое да яго займаў заслужаны 59-гадовы арганіст. Петыцыю з крытыкай такой практыкі падпісала звыш пяці тысяч арганістаў Францыі.

Гэтае прызначэнне шмат кім успрымаецца як асабістае рашэнне рэктара Нотр-Дама. Яго параўноўваюць з адвольным рашэннем манарха, якое не залежыць ні ад якіх працэдур. З іншага боку, яго можна разглядаць як умацаванне рэктарам Нотр-Дама сваёй каманды.

Самым дзіўным у гэтай сітуацыі, як пішуць журналісты, з'яўляецца тое, што малады Фажоль вырашыў прыняць пасаду арганіста, нягледзячы на буру пратэстаў і крытыку. Гэтым ён рызыкуе кар'ерай і рэпутацыяй у прафесійнай супольнасці, якая нечакана адзіная ў сваёй незадаволенасці.

Усе гэтыя бурлівыя абмеркаванні мастацкіх пытанняў нагадваюць нам, што Францыя застаецца Францыяй, дарма што краіне пагражае роспуск парламента і датэрміновыя выбары, а на кантыненце палыхае вайна.

Каментары8

  • маленькая архітэктарка цемры
    03.12.2024
    эхх... шкада, што не рэалізавалі гэты праект -
    "Парижское архитектурное бюро Vincent Callebaut Architectures предложило свою концепцию реконструкции крыши Нотр-Дам-де-Пари, разрушенной в результате пожара. В апреле премьер-министр Франции Эдуард Филипп объявил международный конкурс среди архитекторов на реконструкцию крыши собора. Как сообщает CNN, парижское бюро Vincent Callebaut Architectures предложило инновационный экологичный дизайн.
    «Палингенезия» — так называется этот проект. Название отсылает к теории немецкого философа Шопенгауэра о том, что воля человека никогда не умирает, а проявляет себя в новых индивидах. Проект предлагает создать новую крышу для Нотр-Дам-де-Пари из стекла, дуба и углеродного волокна. Шпиль будет венчать петух, найденный среди обломков рухнувшей крыши: его вернут на прежнее место. Преимущество этого дизайна в том, что хоры собора будут освещаться естественным светом.
    Под стеклянной крышей разобьют фруктовый сад и огород. Предполагается, что за ними будут ухаживать волонтеры из благотворительных организаций. «Ежегодно в саду можно будет выращивать до 21 тонны фруктов и овощей. Затем еженедельно продавать их на рынке, а все вырученные средства направлять на поддержку неимущих», — сказано в заявлении архитектурного бюро.
    Крыша и шпиль также будут вырабатывать электричество, тепло и энергию для вентиляции собора."
  • Valadzimir
    04.12.2024
    "Каб нам такія віраванні"? Гы-гы. Французы ведаюць сваю САПРАЎДНУЮ гісторыю, у тым ліку яны ведаюць, вывучаюць і працягваюць дасьледваць гісторыю адных са сваіх продкаў - галаў , і завуць іх галы, а не "старажытныя французы" ці абстрактна "продкі французаў". А вось белоруссы-беларусы, у тым ліку "нацыянальна-сьвядомыя", працягваюць, замест сваёй сапраўднай гісторыі, "вывучаць"-мусоліць прафанацыйна-хлусьлівую ФАЛЬШЫЎКУ, якію ім "втюхалі" суседзі.
    Ну і калі "Нашай Ніве" так вельмі хочацца "віраваньняў"... ды няўжо? - то устроіць гэта вельмі проста... - надрукуйце заходнеславянска-лютіцкую канцэпцыю паходжаньня літвы. І пачнуцца такія віраваньні, і тут, і вакол з усіх бакоў, што ого-го, толькі трымайцеся, - "нотр-дамскія страданія" ў параўнаньні зь імі пададуцца дзіцячай спрэчкай у пясочніцы.
  • Беня
    04.12.2024
    И как я жил до этого?

У Беларусі з'явіўся народны паэт5

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ3

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт5

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →