Надвор'е44

У Белгідрамеце расказалі, чаго чакаць ад цяперашняй зімы

Пра доўгатэрміновыя прагнозы на наступныя зімовыя месяцы ў Беларусі расказала начальніца службы гідралогіі і аграметэаралогіі Белгідрамета Кацярына Істоміна на прэс-канферэнцыі ў Мінску, піша «Смартпрэс».

«Сёння мы з месячнай своечасовасцю можам спрагназаваць толькі анамалію тэмпературы або анамалію ападкаў: г.зн. на колькі цяплей ці халадней будзе ў пэўным месяцы, на колькі вільготным або сухім будзе гэты месяц, — патлумачыла Кацярына Істоміна. — Найбольш дакладныя прагнозы мы цяпер можам рабіць толькі на тыдзень наперад».

Паводле яе слоў, у цэлым зіма 2024/2025 года з верагоднасцю больш за 50% у Беларусі будзе цёплай.

«Ападкі будуць у межах кліматычнай нормы. Аднак з-за таго, што тэмпература будзе павышанай, ёсць верагоднасць, што ападкаў будзе больш у змяшанай і вадкай фазе (мокры снег, дождж). То-бок на падставе доўгатэрміновых прагнозаў на працяглае снегавое покрыва пакуль разлічваць не даводзіцца», — адзначыла спецыялістка.

Разам з тым, гэтай зімой абавязкова будуць і моцныя маразы, і вельмі цёплае надвор'е, дадала яна.

«Будзе і снег, каб пакатацца на санках і лыжах. Дакладней сёння сказаць проста немагчыма», — канстатавала прадстаўніца Белгідрамета.

Нічога канкрэтнага яна пакуль не можа сказаць і адносна надвор'я на Новы год:

«На жаль, сучасны ўзровень прагназавання не дазваляе сіноптыкам з належнай дакладнасцю за месяц спрагназаваць надвор'е ў тым ці іншым пункце ў канкрэтны дзень».

Каментары4

  • :))
    03.12.2024
    Ясна. :)
    Карацей, з прамовы метэаралягіні варта чакаць усяго, і не чакаць усяго. Бо будзе ўсё, што толькі можа быць, усё, што заўгодна, і ня будзе ўсяго, што заўгодна. Добры прагноз ! :) Залічваецца, я такі самы зрабіў... :))
  • Clowns
    03.12.2024
    Точно также они изменение климата предсказывают. Причем не только в Беларуси.
  • Жвір
    04.12.2024
    Мой кот лепш прагназуе надвор'е, чым метэаролягі.
    Калі пахаладаньня не чакаецца, ён сьпіць на падлозе, у якімсьці ўтульным кутку, у якім яго ніхто ня ўбачыць, а ён бачыць усё.
    Калі йдзе на цяпло, ён лезе спаць на падваконьне.
    Калі чакаецца пахаладаньне - лезе да канвектара альбо на крэсла, а калі чакаецца на добры мароз, дык ляжыць на канапе, а ўначы можа і пад коўдру да мяне залезьці й варкатаць свае бясконцыя сьпевы за жыцьцё...
    І заўважце, ён ніколі не памыліўся. :)))

У Беларусі з'явіўся народны паэт2

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ2

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»2

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?6

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

У Беларусі сёлета глядзелі порна з мілфамі, а ў Расіі — анальны сэкс27

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт2

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →