Здароўе22

Ці сапраўды карысна адмаўляцца ад салодкага?

Вынікі новага даследавання сведчаць, што спажыванне салодкага можа быць больш карысным для здароўя сэрца, чым поўная адмова ад яго. Але ёсць нюансы.

Традыцыйна лічыцца, што цукар негатыўна ўплывае на здароўе, у прыватнасці на сардэчна-сасудзістую сістэму. Рацыён харчавання, які ўключае прадукты з высокім утрыманнем цукру, павялічвае рызыку атлусцення, што, у сваю чаргу, прыводзіць да сардэчных захворванняў. Шмат людзей прытрымліваюцца дыеты з нізкім утрыманнем цукру ці ўвогуле ад яго адмаўляюцца з-за наяўных праблем са здароўем.

Аднак, як піша Daily Mail, вельмі малая колькасць цукру ў рацыёне не з'яўляецца неабходнай ці карыснай для здароўя. Як паказалі вынікі нядаўняга даследавання шведскіх вучоных, умеранае спажыванне слодычаў можа быць карысным для сэрца.

Удзельнікі, якія спажывалі да 14 порцый салодкага ў тыдзень, радзей пакутавалі ад інфарктаў і інсультаў. Рызыка інсульту ў іх знізілася на 16%, а інфаркту — на 20% у параўнанні з тымі, хто еў менш за дзве порцыі салодкага ў тыдзень.

Да такіх высноў навукоўцы з Лундскага ўніверсітэта ў Швецыі прыйшлі ў ходзе аналізу даных двух буйных кагортных даследаванняў з удзелам больш за 70 000 чалавек, сабраных у 1997 і 2009 гадах. Удзельнікаў, сярэдні ўзрост якіх складаў 60 гадоў, апытвалі пра частату і звычкі спажывання цукру (напрыклад, у выглядзе газаваных напояў або прысмакаў).

Затым іх стан здароўя адсочвалі да моманту смерці, пастаноўкі дыягназу сардэчна-сасудзістага захворвання (у суме ён быў пастаўлены 26 тысячам удзельнікаў) або заканчэння даследавання ў 2019 годзе.

Аўтары даследавання, вынікі якога апублікаваныя ў часопісе Frontiers in Public Health, не ўдакладнілі, колькі грамаў салодкага яны лічылі за адну порцыю. Аднак вучоныя спаслаліся на даныя папярэдніх даследаванняў, дзе за порцыю прымалася 60 грамаў для выпечкі, цукерак і шакаладу, а для марожанага — 75 грамаў. Для параўнання: адзін шакаладны батончык Kit-Kat з чатырма пальчыкамі важыць 41,5 грама. Гэта дазваляе прыблізна ўявіць памер адной порцыі салодкага.

У той жа час высветлілася, што цукар, які змяшчаецца ў напоях, наносіць сур'ёзную шкоду. Рэгулярнае ўжыванне газіроўкі і іншых салодкіх напояў больш за восем разоў на тыдзень павялічвала рызыку анеўрызмы сэрца на 30%, сардэчнай недастатковасці і інсульту на 20%, а арытміі на 10%. Навукоўцы тлумачаць гэта тым, што салодкія напоі выклікаюць у людзей пачуццё голаду, што прыводзіць да спажывання большай колькасці калорый у цэлым.

Такім чынам, даследаванне пацвярджае складаны ўплыў цукру на арганізм. Важныя не толькі колькасць, але і форма спажывання: умераныя порцыі прысмакаў могуць быць не толькі бяспечнымі, але і карыснымі, а вось частае ўжыванне салодкіх напояў — вельмі непажаданае.

Каментары2

  • Жвір
    14.12.2024
    Падобна, што нейдзе тóрты кепска распрадаюцца ...
  • Так і ё
    14.12.2024
    Жвір , рацыя! Пару гадоў таму як раз была раскрыта схема як сусветныя буйныя кампаніі, якія вырабляюць салодкія напоі і розныя прысмакі, фінансавалі даследчыкаў, каб тыя рабілі патрэбныя “даследванні”. Тое ж самае і артыкуле

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

«Некаторыя віцябляне паводзілі сябе вельмі годна». Сведкі пажару ў гандлёвым цэнтры падзяліліся ўражаннямі1

У першым трэйлеры да новай часткі «Ведзьмара» паказалі дзяўчыну ў строі з беларускім арнаментам9

Польшча падчас старшынства ў ЕС будзе дамагацца ўзмацнення санкцый адносна Беларусі і Расіі1

Башар Асад перад уцёкамі нікому не паведамляў пра свае намеры3

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА2

За тыдзень па крымінальных палітычных справах судзілі 82 чалавекі

«Толькі элементы славянскага паходжання». У Брэсце таксама забаранілі Санта-Клауса, сані, аленяў і папулярныя хіты6

Латушка пра 30 мільёнаў еўра ад ЕС: Раней за размеркаванне адказваў Ягораў. 33% ішло на падтрымку рэлакаванага бізнэсу25

«Працу шукала год». Тры гісторыі пра цяжкасці працаўладкавання ў абласным цэнтры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →