Тэлефанаванне паміж расійскім прэзідэнтам і венгерскім прэм'ерам адбылося з ініцыятывы Венгрыі.
«Адбыўся грунтоўны абмен думкамі па ўкраінскай праблематыцы»,— гаворыцца ў паведамленні Крамля. Пуцін, як заявілі ў Крамлі, адзначыў, што Кіеў заняў «дэструктыўную» пазіцыю, якая выключае магчымасць заключэння мірнага пагаднення.
«Віктар Орбан выказаў зацікаўленасць у садзейнічанні сумеснаму пошуку шляхоў палітыкі — дыпламатычнага вырашэння крызісу, у тым ліку з улікам сваіх кантактаў з шэрагам заходніх лідараў», — гаворыцца ў паведамленні Крамля.
Некалькі дзён таму Віктар Орбан сустракаўся з абраным прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, які не раз падчас выбарчай кампаніі заяўляў, што спыніць вайну ва Украіне за 24 гадзіны, піша Бі-бі-сі.
Трамп не тлумачыць, як менавіта ён прапануе скончыць вайну, аднак заходнія палітыкі і эксперты асцерагаюцца, што ён мае намер прымусіць Украіну да тэрытарыяльных саступак або замарожвання канфлікту. Кіеў рашуча пярэчыць такім прапановам.
Венгрыя з 1 ліпеня на паўгода стала старшынёй у Еўрапейскай радзе, і Віктар Орбан на наступны ж дзень адправіўся з нечаканым візітам у Кіеў, дзе сустрэўся з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, а затым паехаў у Маскву, Пекін і ў ЗША. Кіраўніцтва ЕС падчас тых візітаў ужо заяўляла, што Орбан, хоць і з'яўляецца кіраўніком краіны, якая часова старшынюе ў ЕС, усё ж не мае паўнамоцтваў прадстаўляць Саюз у кантактах з іншымі краінамі.
Каментары
Цэльны дзень яны шукалі .
Дзе у рака срака