Аўто99

За год машына страціла амаль палову цаны. Уласнікі электрамабіляў скардзяцца, што іх машыны імкліва таннеюць

Уласнікі электракараў у Беларусі кажуць, што патрыманыя «электрычкі» не карыстаюцца вялікім попытам і моцна губляюць у цане. Паглядзелі на статыстыку.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Tesla таннее на вачах?

Tesla model 3 2020 года выпуску ў снежні 2023 года ў Беларусі ў сярэднім каштавала $32 тысячы. Праз год сярэдні кошт знізіўся да 23 тысяч даляраў.

Фота: скрыншот з сайта av.by

Tesla model Х 2020 года за год патаннела з 62 тысяч даляраў (снежань 2023 года) да 52 тысяч даляраў. Але калі браць больш працяглы перыяд, то падзенне будзе яшчэ больш заўважным. 

Так, напрыклад, чатырохгадовыя (2018 г.в) Tesla model Х у Беларусі ў снежні 2022 года прадаваліся ў сярэднім за 70 тысяч даляраў. Цяпер жа чатырохгадовую (2020 г.в) Tesla model Х аддаюць у сярэднім за 55 тысяч, а машына 2020 года выпуску за два гады патаннела роўна ў 2 разы.

Адметна, што ў папярэднія гады сама Tesla неаднаразова зніжала цэны на новыя аўто, каб рабіць іх больш канкурэнтаздольнымі. Кампанія Ілана Маска магла сабе гэта дазволіць, бо пачатковы працэнт маржы быў даволі высокім. Лічыцца, што маржа Tesla застаецца адной з самых высокіх у аўтамабільнай прамысловасці.

Такія паводзіны амерыканскага аўтавытворцы выклікалі абурэнні пакупнікоў, якія паспелі набыць аўто па старых цэнах, бо гэта аўтаматычна азначала, што іх машыны таксама губляюць у цане дадатковыя пару тысяч даляраў. Не ў захапленні ад рэгулярных дысконтаў ад Tesla таксама лізінгавыя кампаніі і ўласнікі аўтапракатаў, бо астаткавы кошт гэтых машын зніжаецца надта моцна.

«Кітай» таксама не ўтрымаў цэннік

З кітайскімі «электрычкамі» сітуацыя выглядае яшчэ больш драматычна. 

Цэны на новыя Zeekr 001 па стане на май 2023 года. Фота: скрыншот з сайта av.by ад 19.05.2023

Напрыклад, нарабіўшы шуму ў аўтамабільным асяроддзі, Zeekr 001 у траўні 2023 года прадаваўся новым за 74-75 тысяч даляраў. Цяпер цэны на новы Zeekr 001 у залежнасці ад камплектацыі вагаюцца ў межах 43-57 тысяч даляраў. 

Цэны на самыя дарагія варыянты Zeekr 001 у снежні 2024 года. Фота: скрыншот з сайта av.by па стане на 11.12.2024

Гадавалыя аўто з прабегам цяпер прадаюць па цэнах ад 36 300 да 45 500 даляраў. 

Іншы яскравы прыклад — BYD Song Plus EV. Вясною 2023 года гэтыя электрычныя паркетнікі прадаваліся па цэнах ад 39 да 41 тысячы даляраў. 

Фота: скрыншот з сайта av.by па стане на 11.12.2024

Цяпер новыя BYD Song Plus EV даступныя па цэнах ад 24 500 да 29 500 даляраў.

Фота: скрыншот з сайта av.by

Адметна, што патрыманых BYD Song Plus EV амаль няма ў продажы. А цэны на гадавалыя аўто з прабегам пачынаюцца з 20 тысяч даляраў, што крыху больш за 50% ад цаны, якую трэба было заплаціць за гэтае аўто год таму, калі яно было новае.

Усе электрамабілі таннеюць, але не ўсе так хутка

Так, напрыклад, электрычныя Nissan Leaf 2020 года выпуску за год згубілі каля 15%. У снежні 2023 года за такія аўто ў сярэднім прасілі $20 638, а цяпер $17 750.

А што з аўто на традыцыйным паліве?

BMW 5 серыі 2019 года ў снежні 2023 года каштавала ў сярэднім 35 680 даляраў. Праз год цана на не толькі не зменшылася, а нават крыху падрасла. Цяпер сярэдні кошт такіх машын складае 36 162 даляры. 

Фота: скрыншот з сайта av.by

BMW X3 2020 года выпуску за год страціла ў цане ўсяго 6%. Летась у сярэднім за гэту машыну прасілі 43 650 даляраў, а цяпер 41 089.

Адметна, што электрычныя BMW i3 губляюць у цане куды больш актыўна, чым аўто той жа маркі з рухавікамі ўнутранага згарання.

Фота: скрыншот з сайта av.by

Так, напрыклад, BMW i3 2019 года выпуску страціла за год 14% ад леташняй цаны — 23 600 даляраў супраць 20 322.

Не губляюць у цане такія аўто, як Ford Mustang. Год таму сярэдняя цана на Mustang 2019 года выпуску складала 29 077 даляраў. За год машына пастарэла і вырасла ў цане, цяпер за іх у сярэднім просяць $32 657.

Фота: скрыншот з сайта av.by

Што можа спыніць гэты працэс?

Для таго, каб патрыманыя электрамабілі перасталі хутка таннець, як мінімум павінны перастаць зніжацца цэны на новыя аўто ў гэтым сегменце. 

Па-другое, павінен быць добры попыт на такія аўто на другасным рынку, што таксама пад пытаннем, асабліва, калі гаворка ідзе пра машыны кітайскіх брэндаў. Кітайскія аўтавытворцы хуткімі тэмпамі выпускаюць новыя мадэлі і робяць рэстайлінг праз 2-3 гады знаходжання на канвееры. Прычым новая ці абноўленая мадэль, як правіла, пачынае прадавацца танней, чым папярэдняя. Натуральна, што гэта будзе негатыўна адбівацца на кошце патрыманых машын. 

Каментары9

  • 12.12.2024
    Палову кошту ? Радуйцеся !
    Паспрабуйце каму-небудзь згаднляваць батарэіку пасля 2 гадоў ужывання )
  • Палено в своём глазу
    12.12.2024
    Странно, что в пример берётся Тэсла, у которой ходовая от Мерседеса.))) А что БелДжи? Все здорово?
  • Синий трактор
    12.12.2024
    Покупать китайские ноунэймы могут только лохи поддавшиеся уловкам продавцов этого шлака.

    Теперь будут ездить и делать вид, что им нравится ибо с пробегом этот шлак никому и за пол цены не нужен

Санкцыі для суддзяў, 30 мільёнаў еўра дапамогі, непрызнанне выбараў-2025 — расказваем пра вынікі Дзён Беларусі ў Брусэлі6

Санкцыі для суддзяў, 30 мільёнаў еўра дапамогі, непрызнанне выбараў-2025 — расказваем пра вынікі Дзён Беларусі ў Брусэлі

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін назваў кампазітара Пахмутаву Аляксандрай Мікалаевічам Патрушавым12

У свецкіх лэдзі Мінска спыталі, што яны хацелі б у падарунак ад мужа10

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы6

Селена Гомес заявіла, што выходзіць замуж і паказала заручальны пярсцёнак ФОТАФАКТ2

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу28

Часопіс Time абвясціў Трампа Чалавекам года1

84-гадовы Эдуард Ханок праспяваў «Царыцу» перад 15-тысячнай «Мінск-Арэнай»: ён прыйшоў на канцэрт Ганны Асці6

Орбан прапанаваў Пуціну абвясціць каляднае перамір'е і правесці буйны абмен палоннымі3

Палкоўнік з Вайсковай акадэміі Беларусі: Тое, што адбываецца ў Сірыі, гэта параза Расіі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Санкцыі для суддзяў, 30 мільёнаў еўра дапамогі, непрызнанне выбараў-2025 — расказваем пра вынікі Дзён Беларусі ў Брусэлі6

Санкцыі для суддзяў, 30 мільёнаў еўра дапамогі, непрызнанне выбараў-2025 — расказваем пра вынікі Дзён Беларусі ў Брусэлі

Галоўнае
Усе навіны →