Чарговая батарэя расійскіх зенітных ракетных комплексаў «Тор-М2» паступіла ў беларускае войска, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.
«У найбліжэйшы час разлікі батарэі «Тор-М2» заступяць на баявое дзяжурства па СПА і будуць ажыццяўляць ахову паветраных межаў сталіцы», — заявілі ў Мінабароны.
Паводле слоў камандуючага беларускімі ВПС і СПА Андрэя Лук'яновіча, у гэтым годзе беларускія вайскова-паветраныя сілы і супрацьпаветраная абарона атрымалі больш за 40 узораў узбраенняў, вайсковай і спецыяльнай тэхнікі.
Каментары