Грамадства33

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Сваім указам Аляксандр Лукашэнка прысвоіў ганаровае званне «Народны паэт Беларусі» 86-гадоваму Уладзіміру Карызну, які найбольш вядомы як аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі. 

Уладзімір Карызна. Фота: sb.by

Уладзімір Карызна нарадзіўся 25 мая 1938 года ў вёсцы Закружка Мінскага раёна.

У 1961 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння выкладаў беларускую і рускую мовы і літаратуру ў школе, пасля працаваў рэдактарам, загадчыкам аддзела беларускай музыкі Рэспубліканскага радыё.

З 1980 па 1981 год быў рэдактарам аддзела навукі і мастацтва літаратурнага часопіса «Полымя», затым старшым рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі літаратуры для дашкольнікаў выдавецтва «Юнацтва» (1981—2001), з 2002 года — намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Крыніца».

Першыя вершы былі апублікаваныя ў 1956 годзе ў газеце «Чырвоная змена». Пасля таго выдаў шмат паэтычных зборнікаў, многія вершы пакладзеныя на музыку.

У 2002 годзе ягоны тэкст, які быў творчай перапрацоўкай тэксту гімна БССР аўтарства Міхася Клімковіча, быў абраны для дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, перамогшы ў выніку праведзенага конкурсу. На самай справе правядзенне таго конкурсу выклікала вялікія пытанні, бо найбольш людскіх галасоў тады набрала песня «Красуй, Беларусь» аўтарства Леаніда Пранчака і Васіля Раінчыка, але чыноўнікі маніпулятыўна прынялі рашэнне на карысць музыкі часоў БССР Несцера Сакалоўскага са словамі Уладзіміра Карызны.

Аргументам было тое, што на музыку старога гімна на конкурс былі пададзеныя тэксты трох аўтараў, і разам яны набралі больш галасоў, чым «Красуй, Беларусь». Таму, маўляў, народ выказаўся за гэту музыку. А сярод гэтых трох найбольш галасоў набраў тэкст Карызны, таму ён і пераможца. 

Пасля свайго прыходу да ўлады Лукашэнка амаль не прысвойваў званні Народны пісьменнік Беларусі і Народны паэт Беларусі, у значнай ступені таму, што ўсе рэальна дастойныя ўганаравання літаратары знаходзіліся ў апазіцыі да ягонай улады. Таму пасля смерці 29 сакавіка 2016 года Ніла Гілевіча жывых носьбітаў гэтых ганаровых званняў не засталося. 

У апошнія гады, аднак, гэтую практыку перагледзелі і сталі прысвойваць званні «народных» праўладным літаратарам. У 2022 годзе Народным пісьменнікам Беларусі стаў шматгадовы кіраўнік праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, а цяпер вось Народным паэтам стаў Уладзімір Карызна. Апошні, у адрозненне ад Чаргінца, прынамсі піша свае творы па-беларуску. 

Каментары3

  • Ганьба
    11.12.2024
    Такі "народны" нам ня родны.
  • Владимир
    11.12.2024
    Хороший поэт, вне всякого сомнения.

У Беларусі з'явіўся народны паэт3

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ2

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

У Беларусі сёлета глядзелі порна з мілфамі, а ў Расіі — анальны сэкс28

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт3

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →