Грамадства55

«Бедненька, але чысценька. А народ знешне не адрозніць ад нас». Расійскі чыноўнік з'ездзіў у Гомель і засумняваўся ў Маскве

Чыноўніка з Масквы Леаніда Багданава парадавала «адсутнасць экзатычных асоб і чужой мовы».

Расійскі чыноўнік Леанід Багданаў па працы з'ездзіў у Гомель і падзяліўся сваімі ўражаннямі. У цэлым беларускі горад ён ахарактарызаваў так: «Бедненька, але чысценька», заўважыў «Флагшток».

«Дарога ад аэрапорта (ледзь не тры рэйсы ў суткі (Масква, Піцер, Шарм-аль-Шэйх) ледзь асветленая, вуліцы — было каля 21:00 — бязлюдныя (потым я зразумеў, што большасць крам і частка кавярняў і іншых ядальняў працуюць да 20 гадзін). Свецяцца толькі ліхтары на скрыжаваннях і вокны жылых дамоў. Затое замест гандлёвых цэнтраў і аўтасалонаў — яркім неонам гараць шыльды: «Гомсельмаш», «Электрапрыбор» і г.д.», — распавёў Багданаў.

Гасцініца, у якой ён спыніўся, захавала, як выказаўся чыноўнік, дух пачатку 1990-х: масіўныя ключы замест картак, «комплексны сняданак» замест шведскага стала, распушчальная кава ў пакеціках. Затое, як піша Багданаў, чыста, танна і ціха.

Мясцовы таксіст распавёў яму, што ў горад часта прыязджаюць масквічы і піцерцы — каб пагуляць у казіно і, як піша Багданаў, «аддацца распусце».

«У горадзе 5 казіно (я прайшоў міма 2 на цэнтральнай Савецкай вуліцы), звонку яны ніяк не нагадвалі цэнтр граху, калі не лічыць шыльдаў. Ні ляманту, ні гучнай музыкі, ні «Ролс-Ройсаў» на стаянцы. Дык вось, людзі скардзяцца на дарагоўлю стрыптызу і прыватнага танцу», — адзначыў Багданаў.

Масквіч ад Гомеля нічога не чакаў, таму застаўся прыемна здзіўлены.

«Гэта не выбітны, без сівой даўніны, але цалкам цікавы горад. Маляўнічы круты бераг разлітага Сожа з палацавым комплексам Паскевіча-Румянцавых (горад вырас са слабады пры сядзібе і не быў губернскім), немаленькі купецкі цэнтр: пара цэркваў, адна з іх падобная да касцёла, эклектыка, а месцамі нават мадэрн, даваенны канструктывізм, утульныя сталінкі», — піша Багданаў.

Знайшоў ён у Гомелі і дамы, якія называць рускімі не стаў.

«У цэнтр укліньваецца «прыватны сектар» — і тыповыя хаты з ліштвой і аканіцамі (хацеў напісаць — рускія, але дакладна такія ж мы бачым і ў Віцебску Шагала) і зусім еўрапейскія вілачкі. Нават побач з дамамі сустракаюцца туі і ядлоўцы — а гэта дакладная прыкмета дастатку, ландшафтнага дызайну», — лічыць Багданаў.

На думку чыноўніка, жыхары Гомеля вонкава неадрозныя ад масквічоў.

«Народ знешне неадрозны ад нас, гавораць па-руску, але цішэй і спакайней. Усе моўчкі і ў запаволеным тэмпе. Спакой узмацняецца тым, што няма экзатычных асоб і чужой гаворкі. Машыны, адзенне — як у Маскве, але без крайнасцяў — не бачыў «Мэрсэдэсаў» і «Поршаў», не бачыў бамжоў і жабракоў», — падзяліўся госць з Расеі.

Паездка ў Гомель наштурхнула Багданава на філасофскія разважанні.

«Вяртанне ва Унукава і паездка на таксі па вячэрняй Маскве — выклікаюць адначасова гонар (усё ззяе, зіхаціць, кліча гандлёвымі цэнтрамі і заблытвае эстакадамі і развязкамі) і сумнеў — а Масква ці гэта? Ці мой гэта горад?»— задаўся пытаннем расійскі чыноўнік.

Каментары5

  • 80% Беларусаў былі Ўніятамі
    13.12.2024
    ДА акупацыі нашага ВКЛ Маскоўскім улусам , 80% Беларусаў былі Ўніятамі, я Р. Каталік , мой Браця Уніят . а ты да ФСБ -"рпц" ходзіш?
  • наша дзяржава ВКЛ , мы Літвіны
    13.12.2024
    ХОПІЦЬ Маскоўскіх імперскіх казак, наша дзяржава ВКЛ , мы Літвіны
  • 50 адценняў шэрага
    13.12.2024
    "народ знешне не адрозніць ад нас" гэта кажа толькі пра тое, што маскоўскі чыноўнік не дальтонік. У іх там калі ўжо не таджык, значыць "наш". Для іх "наш" і паляк быў бы, і немец, бо "белы", не "чучмек".

Некаторыя беларускія банкі значна павысілі стаўкі па валютных укладах

Некаторыя беларускія банкі значна павысілі стаўкі па валютных укладах

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прайшлі снегапады і завірухі ВІДЭА1

 «Дынама» нарэшце выйграла ў Лізе канферэнцый пасля чатырох паразаў запар ВІДЭА7

Кіраўнік праваслаўнага канала прагназуе вайну Расіі з Турцыяй за вызваленне Канстанцінопаля9

«Бяруць за шкірку і кажуць: «Пішы». Экс-палітзняволеная расказала, як прасіла памілавання і ўсё адно адседзела свой тэрмін

«Гомсельмаш» апублікаваў статыстыку па вытворчасці камбайнаў. Гэта зусім не тое, што чакалася1

Туск: Польшча не плануе адпраўляць сваіх вайскоўцаў ва Украіну18

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў33

«Мову сваю забылі, а гісторыю крадуць!» У Літве зноў выбухнула дыскусія вакол ліцвінізму80

Даследаванне: раскол у культуры паміж тымі, хто з'ехаў і хто застаўся, павялічваецца. Але расце новае пакаленне музыкаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Некаторыя беларускія банкі значна павысілі стаўкі па валютных укладах

Некаторыя беларускія банкі значна павысілі стаўкі па валютных укладах

Галоўнае
Усе навіны →