Дачцэ Сяргея Далідовіча дазволілі выступаць на Кубку свету па біятлоне за каманду ўцекачоў з Беларусі
19-гадовая Дар'я Далідовіч выступіла на юніёрскім Кубку свету на біятлоне без сцяга з пазнакай Belarus Refugee Team (каманда ўцекачоў з Беларусі).
Яна ў індывідуальнай гонцы заняла 53-е выніковае месца са 115 магчымых, адзначае Спорт-Экспресс.
Дар'я — дачка ўдзельніка сямі Алімпіяд у складзе зборнай Беларусі па лыжных гонках Сяргея Далідовіча. Чатыры гады таму гэты спартовец падтрымаў пратэсты, выступіў за сумленныя выбары, а ў 2022-м разам з дачкой эміграваў у Польшчу.
Два гады таму Сяргей расказваў пра дачку: «На нас выйшла Юстына Кавальчык, вядомая польская лыжніца, алімпійская чэмпіёнка, якую я ведаў больш за дзесяць гадоў. Цяпер яна працуе спартовым дырэктарам польскай федэрацыі біятлона. Юстына прачытала артыкулы пра нас у польскіх медыя і звязалася з намі. Не тое каб, нас прынялі бясплатна, хутчэй, дапамаглі з жытлом, з афармленнем дакументаў і ўладкаваннем у школу. Пакуль што Дар’я трэніруецца, і ў будучым, я думаю, будзе выступаць за Польшчу. Надуманая дыскваліфікацыя, як у беларускім лыжным спорце, тут наўрад ці магчымая».
Нагадаем, што пасля ўварвання Расіі ва Украіну з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі беларускія і расійскія спартоўцы адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў і не бяруць удзелу ў этапах Кубку свету і чэмпіянатах свету, а ўдзельнічаюць у Кубку Расіі.
Каментары