З 9 па 13 снежня ў беларускіх судах разглядалі 52 крымінальныя палітычныя справы, у межах якіх судзілі 82 чалавекі. Мінімум 12 судовых працэсаў праходзіла ў закрытым рэжыме, падлічыла «Вясна».
Найбольш распаўсюджаны палітычны крымінальны артыкул — «народны» артыкул 342 КК. У межах 23 спраў паводле яго судзілі 43 чалавекі — палову з усіх асуджаных. За «здраду дзяржаве» на мінулым тыдні судзілі мінімум дзевяць чалавек.
Апроч гэтага, было разгледжана 18 апеляцый на прысуды, звязаныя з палітычнымі справамі. Па ўсёй краіне ў палітычных судах бралі ўдзел як мінімум 45 суддзяў. Алена Шылько з Мінскага гарадскога суда, Сяргей Багінскі з Гомельскага абласнога суда, Міхаіл Макарэвіч з Мінскага гарадскога суда паспелі разглеледзець на гэтым тыдні па дзве палітычныя справы.
Палітзняволенаму журналісту Ігару Карнею далі яшчэ восем месяцаў калоніі
Лосік схуднеў, Пачобут трымае марку, Аляксандраў выязджае на пазітыве. Што з палітзняволенымі журналістамі з ПК-1
Камунальнік замяніў на мінскім даху чырвона-зялёны сцяг на бел-чырвона-белы, каб «пажартаваць з апазіцыянераў»
«Калі цябе звольнілі з мянтоўкі». Сілавікі затрымалі яшчэ аднаго тыктокера за відэа пра міліцыю
Каментары