Свет33

Башар Асад перад уцёкамі нікому не паведамляў пра свае намеры

Агенцтва Reuters даведалася некаторыя падрабязнасці таго, у якіх умовах на мінулым тыдні зрынуты сірыйскі дыктатар Башар Асад уцякаў з краіны, якой дагэтуль кіраваў 24 гады.

Фота: Ali Haj Suleiman/Getty Image

Журналісты Reuters пагаварылі з 14 крыніцамі, уключаючы памочнікаў з найбліжэйшага атачэння Асада, рэгіянальных дыпламатаў і суразмоўцаў у сферы бяспекі, а таксама высокапастаўленых іранскіх чыноўнікаў.

Паводле інфармацыі, атрыманай агенцтвам ад сваіх крыніц, за пару гадзін да сваіх уцёкаў у Маскву Асад запэўніў войска і чыноўнікаў, што расійская вайсковая падтрымка ўжо на падыходзе, і заклікаў сухапутныя войскі трымацца.

Скончыўшы працу, Асад сказаў свайму кіраўніку канцылярыі, што збіраецца дадому, але сам адправіўся ў аэрапорт. Таксама ён нібыта тэлефанаваў сваёй дарадцы і прасіў яе прыехаць да яго дадому, каб запісаць гутарку. Але прыехаўшы, памочніца выявіла, што дома ў палітыка ўжо нікога не было.

Сваім стрыечным братам Асад таксама нібыта нічога не паведаміў пра свае ўцёкі. Яны таксама спрабавалі ўцякаць на машыне ў Ліван, але па дарозе трапілі ў засаду паўстанцаў. Адзін, як паведамляецца, быў пры гэтым застрэлены.

Апошні прэм'ер-міністр урада Асада Махамед Джалалі расказаў тэлеканалу Al Arabiya, што размаўляў з прэзідэнтам па тэлефоне ў суботу ў 22:30 і апісваў складаную сітуацыю, а таксама паніку і хаос на вуліцах гарадоў. «Ён адказаў: «Заўтра паглядзім. Заўтра, заўтра» — гэта было апошняе, што ён мне сказаў», — кажа Джалалі.

У нядзелю Асад вылецеў з Дамаска на самалёце з выключаным транспондарам, расказваюць два суразмоўцы Reuters. Першапачаткова Асад, па словах трох суразмоўцаў агенцтва, хацеў схавацца ў ААЭ, але ўлады краіны асцерагаліся міжнароднай рэакцыі і адмовілі яму. Аднак Масква, нягледзячы на адмову ў вайсковым умяшанні, «кінуць Асада не была гатовая», піша Reuters.

Каментары3

  • Асад Б.
    13.12.2024
    передаёт привет Саше Л. (и всем, всем, всем))
  • Гарамбуш
    13.12.2024
    никого нет, но вы держитесь
  • Ганьба
    13.12.2024
    Зачосаны сваіх сявак гэтаксама кіне.

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Мелказёраў расказаў, як аформіў медыцынскую страхоўку для сабакі і чаму гэта выгадна7

Беларуска і беларус здзівілі ўсіх на турніры па покеры на Багамах2

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў лістападзе прадалі ў «Доме Чыжа»

Украінскія вайскоўцы на мяжы акружэння ў чатырох вёсках Данеччыны

Трамп выступае за размяшчэнне еўрапейскіх войскаў ва Украіне для кантролю над будучым перамір'ем4

Генеральны сакратар НАТА заклікаў рыхтавацца да вайны з Расіяй праз 5 гадоў20

Беларускім журналістам у выгнанні акажа шчодрую падтрымку Фландрыя6

Прарыў у чорнай металургіі: новы метад павышае хуткасць вытворчасці ў 3600 разоў4

Затрымалі гаспадыню аграсядзібы пад Баранавічамі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →