Падчас пажару ў віцебскім ГЦ пацярпелі 15 чалавек, з іх 2 работнікі МНС
Паводле слоў начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргея Мялешкіна, плошча пажару склала 2000 квадратных метраў.
Усяго для правядзення выратавальных работ і ліквідацыі пажару было задзейнічана 21 адзінка тэхнікі і 90 работнікаў МНС. Плошча пажару склала 2 тыс. квадратных метраў.
Паводле слоў Сяргея Мялешкіна, работнікі МНС пры дапамозе вышыннай тэхнікі выратавалі 6 чалавек і 4 вывелі з памяшканняў пры дапамозе масак. Эвакуявалі 215 чалавек.
Падчас ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі пацярпелі два работнікі МНС. Іх жыццю і здароўю, па словах Мялешкіна, нішто не пагражае.
Усяго ж пасля пажару да медыкаў, паводле ўдакладненых звестак, звярнуліся 15 чалавек.
«Дзевяць з іх дастаўленыя машынамі хуткай медыцынскай дапамогі. Шпіталізавана 12», — сказаў начальнік Галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Вішнявецкі.
Ён дадаў, што трое пацыентаў праходзяць лячэнне амбулаторна.
На гэты момант у цяжкім стане двое пацыентаў, якія знаходзяцца ў рэанімацыі Віцебскай абласной клінічнай бальніцы.
Пажар у віцебскім гандлёвым цэнтры ліквідавалі, спатрэбілася 4 з паловай гадзіны
«Некаторыя віцябляне паводзілі сябе вельмі годна». Сведкі пажару ў гандлёвым цэнтры падзяліліся ўражаннямі
«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА
У Віцебску загарэўся гандлёвы цэнтр. Ёсць пацярпелыя
Каментары