У Віцебску пасля пажару ў ГЦ «Беларусь» ратавальнікі не знайшлі людзей у памяшканнях
Работнікі падраздзяленняў МНС працягваюць знаходзіцца на месцы.
Пасля ліквідацыі пажару ў ГЦ «Беларусь», які адбыўся ў Віцебску 13 снежня, ратавальнікі працягнулі аглядаць памяшканні гандлёвага цэнтра і не знайшлі там людзей. Пра гэта паведаміў начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Мялешкін, піша БелТА.
— Работнікі падраздзяленняў МНС працягваюць знаходзіцца на месцы. Былі абследаваны ўсе памяшканні на выпадак выяўлення людзей. Гэтага не выяўлена, — праінфармаваў Сяргей Мялешкін.
Ён падкрэсліў, што ўсе службы спрацавалі зладжана.
Каментары