Беларуская чыгунка паскорыць рух некаторых цягнікоў у абласныя цэнтры
На Беларускай чыгунцы з 15 снежня ўводзіцца новы графік руху. Усяго ім прадугледжана курсіраванне 382 пар пасажырскіх цягнікоў.
Як інфармуе афіцыйны сайт БЧ, асаблівую ўвагу пры фарміраванні графіка надалі развіццю сувязяў паміж рэгіёнамі.
Напрыклад, на напрамкі да абласных цэнтраў паставілі новую тэхніку. Рухацца цягнікі будуць хутчэй.
Да Магілёва з Мінска можна будзе дабрацца за 2 гадзіны 40 хвілін, Гомеля — за 2 гадзіны 50 хвілін, Брэста — за 3 гадзіны. З Гродна ў Мінск можна будзе даехаць за 3 гадзіны 52 хвіліны.
Каментары