Свет11

Расія пачала вывад войскаў з Сірыі

Мяркуючы па спадарожнікавых здымках, Расія звозіць ваенную тэхніку да авіябазы Хмеймім, дзе яе разбіраюць на часткі і змяшчаюць у грузавыя самалёты, піша Deutsche Welle.

Фота: news.ru

Расія на фоне падзення рэжыму Башара Асада ў Сірыі, мяркуючы па ўсім, прыступіла да вываду сваіх войскаў з гэтай краіны. Адзін з расійскіх грузавых самалётаў вылецеў з авіябазы Хмеймім у Латакіі ў Лівію, паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на сірыйскага чыноўніка са сферы бяспекі. Паводле яго слоў, у найбліжэйшы час авіябазу Хмеймім пакінуць яшчэ некалькі расійскіх самалётаў.

Напярэдадні вечарам анлайн-выданне «Важныя гісторыі», прааналізаваўшы спадарожнікавыя фатаздымкі расійскіх вайсковых баз ад Maxar Technologies і Planet Labs, выклала аналагічныя высновы. Мяркуючы па адным з гэтых фота, на авіябазу Хмеймім прыбылі два грузавыя самалёты Ан-124, тры транспартныя самалёты Іл-76, а таксама грузавыя самалёты больш дробных мадэляў — тры Ан-32 і адзін Ан-72. На здымках таксама відаць, што расійскія вайскоўцы разбіраюць на частцы ўдарны верталёт Ка-52 і, верагодна, рыхтуюць яго да пагрузкі.

Назіральнікі апазналі на фатаграфіі таксама часткі зенітна-ракетнага комплексу С-400. Між тым расійскі вайсковы блогер Кірыл Фёдараў выклаў у Telegram відэа, на якім, як сцвярджаецца, калона вайсковай тэхнікі Расгвардыі на ўзбярэжжы Латакіі. «Важныя гісторыі» ўдакладняюць, што гэтая і іншыя ваенныя калоны рухаюцца ў напрамку авіябазы Хмеймім.

«Таксама Maxar Technologies апублікавалі фатаграфіі расійскіх караблёў, якія плывуць па Міжземным моры ад берагоў Сірыі», — нагадваюць журналісты.

Каментары1

  • FP
    14.12.2024
    Voś tak biezpakarana syjduć..?

«Далей будзе толькі больш». Беларус-распрацоўшчык у галіне ШІ, які працуе ў Нью-Ёрку, расказаў, што нас чакае

«Далей будзе толькі больш». Беларус-распрацоўшчык у галіне ШІ, які працуе ў Нью-Ёрку, расказаў, што нас чакае

Усе навіны →
Усе навіны

У Бразіліі святар упаў на машыне з 20-метровай вышыні, але выжыў

Стала вядома, колькі афіцэраў у беларускае войска сёлета прызвалі з запасу1

Некаторыя беларускія банкі значна павысілі стаўкі па валютных укладах1

Квіткі на цягнік з Мінска ў Калінінград за дзень падаражэлі ў 2-3 разы

Праз тры гады змагання за свае правы першай сям’і беларусаў у Грузіі канчаткова адмовілі ў прытулку8

У Ашмянскім раёне мужчына лінуў бензінам у печку, каб лепш гарэла1

ФІФА «аддала» Крым Расіі падчас лёсавання кваліфікацыі ЧС-20261

Дачцэ Сяргея Далідовіча дазволілі выступаць на Кубку свету па біятлоне за каманду ўцекачоў з Беларусі

Парламент Грузіі прыняў закон аб забароне масак на пратэстах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Далей будзе толькі больш». Беларус-распрацоўшчык у галіне ШІ, які працуе ў Нью-Ёрку, расказаў, што нас чакае

«Далей будзе толькі больш». Беларус-распрацоўшчык у галіне ШІ, які працуе ў Нью-Ёрку, расказаў, што нас чакае

Галоўнае
Усе навіны →