У гарналыжных цэнтрах «Лагойск» і «Сілічы» распавялі, колькі каштуе пакатацца на лыжах у гэтым сезоне, піша sb.by.
У комплексе «Сілічы» двухгадзіннае катанне для дарослых у будні дзень абыйдзецца ў 35 рублёў, у выходны — у 45 рублёў.
Гарналыжны камплект на дзве гадзіны напракат у будні дзень каштуе 25 рублёў, у выходны — 34 рублі.
Начныя катанні ў «Сілічах» будуць праходзіць па пятніцах і суботах з 22:00 да 2:00 ночы. Каштуюць 40 рублёў.
У гарналыжным цэнтры «Лагойск» для дарослых па буднях абыдзецца ў 30 рублёў, па выходных — у 4 рублі.
Узяць напракат гарналыжны камплект на дзве гадзіны ў будні дзень каштуе 20 рублёў, у выходны — 24 рублі.
Каментары