Футбольная зборная Англіі не зможа згуляць адборачны матч на «Уэмблі» з-за канцэрту вядомага гурта
З-за высокага попыту на канцэрты Coldplay зборная Англіі не зможа згуляць на «Уэмблі» (галоўны футбольны стадыён краіны) у верасні 2025-га.
У верасні 2025 года англійская каманда павінна правесці матч адборачнага раўнда ЧС-2026 супраць зборнай Андоры.
Для правядзення сустрэчы Англіі спатрэбіцца іншы стадыён праз выступ гурта Coldplay, піша Daily Mail.
Брытанскі гурт павінен быў выступіць толькі ў жніўні, але з-за беспрэцэдэнтнага попыту было дададзена яшчэ чатыры канцэрты ў верасні.
Oasis, дарэчы, таксама дасць на «Уэмблі» чатыры канцэрты, але яны пройдуць да пачатку футбольнага сезона ў Англіі.
Стаў вядомы каляндар матчаў зборнай Беларусі ў адборы да ЧС-2026
Вызначыліся супернікі зборнай Беларусі ў адборачным турніры да ЧС-2026
У футбольным сімулятары ад Раналду ёсць беларуская мова
Чэмпіянат свету па футболе ў 2034 годзе пройдзе ў Саудаўскай Аравіі
«Дынама» нарэшце выйграла ў Лізе канферэнцый пасля чатырох паразаў запар ВІДЭА
Каментары