Хлопчык, які вяртаўся са школы ў масцы Якубовіча і стаў зоркай тыктоку, расказаў пра свой прыкол
Нядаўна беларуска выклала ў тыктоку ролік пра тое, як яе сын вяртаецца са школы. На хлопчыку — маска з тварам Леаніда Якубовіча, вядучага расійскай перадачы «Поле цудаў». «Пакуль сын ішоў са школы, тры алкашы кінулі піць», — падпісала яна відэа. Ролік стаў вірусным.
Героем роліка аказаўся хлопчык Ілля з Маладзечна. Ён расказаў маладзечанскаму пабліку, адкуль у яго такая маска:
«Заходжу на «Вайлдберыз», пішу «маска смешная». Бачу — Якубовіч. Думаю: чаму не купіць?»
Хлопчык расказвае, што калі ішоў па вуліцы ў масцы Якубовіча, спецыяльна вітаўся з людзьмі, каб яны звярталі на яго ўвагу, і глядзеў на іх рэакцыю.
Некаторыя смяяліся, а адзін мінак сказаў: «Рана ты ў дзеда пераўтвараешся».
«На наступную раніцу мяне мама будзіць, кажа: Ілля, на тваім відэа 1,2 млн праглядаў», — згадвае школьнік.
Цяпер той ролік набраў ужо 12,6 млн праглядаў.
Ілля падзякаваў усім, хто напісаў добрыя каментары і паставіў лайкі пад тым жартаўлівым відэа.
Каментары