Свет11

Экс-прэзідэнта Францыі асудзілі на рэальны тэрмін

У сераду Касацыйны суд Францыі канчаткова зацвердзіў абвінаваўчы прысуд, вынесены Нікаля Сарказі па «справе аб праслухоўках», заведзенай у 2014 годзе ў выніку праслухоўвання тэлефонных размоў экс-прэзідэнта з яго адвакатам Цьеры Эрзагам.

Нікаля Сарказі. Фота: Ludovic Marin / AP

У першай інстанцыі вердыкт быў вынесены ў 2021 годзе. У траўні 2023 года прысуд, аспрэчаны экс-прэзідэнтам, пацвердзіў Апеляцыйны суд. Гэтае рашэнне Сарказі абскардзіў у вышэйшай і апошняй інстанцыі-касацыйным судзе, які і паставіў фінальную кропку ў судовым працэсе, піша Rfi.

Сарказі разам з двума іншымі абвінавачанымі — сваім былым адвакатам Цьеры Эрзагам і былым памочнікам генпракурора пры касацыйным судзе Жыльбэрам Азіберам — канчаткова прысуджаны за карупцыю і гандаль уплывам.

Усім тром прызначана аднолькавае асноўнае пакаранне: тры гады пазбаўлення волі (з іх — два гады ўмоўна) з адбываннем гадавога тэрміну па месцы жыхарства з электронным бранзалетам (фактычна — хатні арышт).

Нікаля Сарказі таксама забаронена на працягу трох гадоў галасаваць, вылучаць сваю кандыдатуру на выбарах ці займаць пасады ў сістэме юстыцыі.

На канчатковы прысуд па справе аб праслухоўках экс-прэзідэнт Сарказі адрэагаваў чарговым адмаўленнем сваёй віны: 

«Я хачу яшчэ раз заявіць пра сваю поўную невінаватасць і па-ранейшаму перакананы ў сваёй праваце ў гэтай справе. У гэтай справе, як і ў іншых, я перапоўнены рашучасці. Праўда ў рэшце рэшт пераможа. Калі гэта адбудзецца, усе панясуць адказнасць перад французскім народам»»

Умоўная частка тэрміну (два гады), прызначаная Сарказі, можа быць заменена рэальным пазбаўленнем волі, калі асуджаны на працягу пяці гадоў здзейсніць новае правапарушэнне. 

Умовы адбыцця гадавога пакарання пад «хатнім арыштам з электронным наглядам» (бранзалетам) вызначыць суддзя па выкананні пакаранняў, які павінен выклікаць Сарказі позвай на працягу 20 дзён. Суддзя павінен вызначыць, у якія гадзіны асуджаны будзе мець права пакідаць свой дом (напрыклад, каб працягваць сваю працоўную дзейнасць).

Паколькі 28 студзеня Сарказі споўніцца 70 гадоў, ён зможа, згодна з законам, падаць прашэнне аб умоўна-датэрміновым вызваленні да таго, як адбудзе палову тэрміну (такое права прадугледжана для асуджаных старэйшых за 70 гадоў).

Хадайніцтва аб УДВ можа быць пададзена на самай першай сустрэчы з суддзёй па выкананні пакаранняў ці пазней. Яно будзе разгледжана, але не абавязкова задаволена, адзначаюць юрысты.

Каментары1

  • Клоўны
    19.12.2024
    Ціскалі булкі 10 гадоў і змарнавалі безліч рэсурсаў, каб на год надзець бранзалет старому палітыкану ці нават адразу вызваліць па амністыі? Цырк на дроце! Калі ёсць доказы карупцыі, то што гэта за дзіўнае "правасуддзе"?

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года2

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года

Усе навіны →
Усе навіны

Маці дырэктара Нацыянальнага музея Амана з Рэчыцы. Ён прывітаў Лукашэнку па-беларуску5

МЗС Расіі: Лічым неабходным удзел Беларусі ў перамовах па Украіне3

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы34

«У нас няма сіл вярнуць іх». Зяленскі — пра Крым і Данбас3

Першая ахвяра тонкага лёду

Мадэлі OnlyFans пачалі ва Украіне плаціць падаткі і ваенны збор. Колькі ўдалося сабраць?4

Аўтобус МАЗ згарэў у Пецярбургу2

Двое малых дзяцей ледзь не патанулі ў ваннай у Светлагорску

Махляры пішуць беларусам ад імя МТБанка і Альфа банка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года2

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года

Галоўнае
Усе навіны →