Спорт22

Шахматыста Магнуса Карлсэна дыскваліфікавалі на чэмпіянаце свету за вернасць джынсам

На чэмпіянаце свету па хуткіх шахматах у Нью-Ёрку разгарэўся скандал: былы чэмпіён свету, нарвежскі шахматыст Магнус Карлсэн быў дыскваліфікаваны за парушэнне дрэс-кода. На другі дзень турніру, 27 снежня, ён прыйшоў у джынсах, што забаронена правіламі Міжнароднай шахматнай федэрацыі (FIDE), піша Bild.

Пасля папярэджання і штрафу ў 200 еўра Карлсэн адмовіўся пераапрануцца, і гэта прывяло да ягонага выключэння з турніру.

«Спадар Магнус Карлсэн парушыў дрэс-код, гэта катэгарычна забаронена дзейнымі правіламі правядзення гэтага мерапрыемства», — падкрэсліваецца ў афіцыйнай заяве FIDE.

Згодна з правіламі, мужчынам падчас турніру забаронена насіць джынсы, спартыўны абутак, кепкі і сонцаахоўныя акуляры. Карлсэн жа заявіў, што планаваў памяняць вопратку на наступны дзень, але патрабаванні зрабіць гэта неадкладна палічыў несправядлівымі.

«Я сказаў, што памяняю вопратку заўтра. Арганізатары заявілі, што гэта павінна адбыцца цяпер. Для мяне гэта пытанне прынцыпу — і вось мы тут. Я занадта стары, каб турбавацца пра гэта. Калі яны хочуць дыскваліфікацыі, я пайду куды-небудзь», — сказаў ён.

На момант выключэння Карлсэн ужо адставаў ад лідараў на паўтара ачка і меў мала шанцаў абараніць свой тытул. Экс-чэмпіён свету таксама адмовіўся ад удзелу ў чэмпіянаце свету па бліцы.

Інцыдэнт выклікаў параўнанні з расійскім шахматыстам Янам Няпомняшчым, які некалі таксама парушыў дрэс-код, з'явіўшыся на турніры ў красоўках. Аднак ён пагадзіўся адразу ж памяняць абутак і працягнуў удзел у чэмпіянаце свету.

Каментары2

  • Acab
    28.12.2024
    Дыскваліфікавалі яго на справе праз падрыў сусьветнае манаполіі FIDE.
    Настаўнік спадара Магнуза, спадар Кашпараў, ўжо раз быў расьцерабушыў гэтага моляха, калі стварыў і ажывіў ПША
    (Кашпараў тады быў прыстойнейшы, як цяпер, але гэта іншая размова)
    Пазьней спадар Крамнік склеіў асклепкі голема, як любіць пахваляцца гэты апантаны легіст, - аб яднаў шахматны сьвет [пад адным бунчуком]
    Спадар Крамнік і цяпер накідаецца на альтернатывы манаполіі FIDE (гэтае наслугачкі 3 райху, сэсэсэры і драбнейшых дзяржабак), напрыклад стмешна цкуе ЧэсКом праз тое, што неадпаведна са спадара Крамніка жаданьнямі дукрыцца з ашуканцамі.
    Зрэшты, цудоўныя анляйнплятформы і гэдак зьнесьлі даўно мяртвяцкаідэйную аднаасабовую прывілейнасьць Фіды.
    Але спадар Карлсан гэта спрабуе фармалізаваць і вярнуць жыцьцё ня толькі анляйн, але і жывым шахматам. Грошы знайшоў і правадзіцьме цікавы гледачу чэмпіянат сьвету па шахматах Фішара (іначай абазваў)
    Спадзяюся, некалі лясьне і сьветавая здранцвелая футбольная манаполія Фіфы
  • Acab
    28.12.2024
    Сацыялістычныя журналісты, добра, вы ня цяміце ў падзеях шахматнага ствету, аж распавесьці, што спадар Карсан ў адказ на пацешную дыскваліфікацыю паслаў фідэшнікаў маглі б.

Чат GPT валодае беларускай мовай не проста добра, а бліскуча. І прымае каманды, і перакладае, і рэдагуе тэксты23

Чат GPT валодае беларускай мовай не проста добра, а бліскуча. І прымае каманды, і перакладае, і рэдагуе тэксты

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі бацька забіў чатырох малых дзяцей

На наступным тыдні беларусы будуць болей адпачываць, чым працаваць — цэлыя чатыры дні

Халезін паразважаў пра феномен лукашызму: Усе мы здзівімся, як імгненна забудуць пра Лукашэнку24

«З першага ж дня сын вяртаецца дадому пабіты». Беларуска змагаецца з булінгам у польскай школе36

Браты-блізняты прыйшлі працаваць у міліцыю. Адзін з іх пераплыў раку і ўцёк з Беларусі, каб не займацца палітычнымі справамі. Пагутарылі з ім12

Прэм'ер Славакіі пагражае спыніць пастаўкі электраэнергіі Украіне34

Паглядзелі «Гульню ў кальмара — 2». Ці ўдаўся працяг культавай гісторыі?3

Брытанскі блогер падключыў да вечнай спрэчкі пра беларускую згушчонку сваіх бацькоў. Іх выбар аднагалосны

Мінскага крымінальнага аўтарытэта падазраюць у забойстве 27-гадовай даўніны і педафіліі. І нават трошкі ў палітыцы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чат GPT валодае беларускай мовай не проста добра, а бліскуча. І прымае каманды, і перакладае, і рэдагуе тэксты23

Чат GPT валодае беларускай мовай не проста добра, а бліскуча. І прымае каманды, і перакладае, і рэдагуе тэксты

Галоўнае
Усе навіны →