Грамадства1313

«Самае жудаснае віншаванне за ўвесь час!» Ганна Бонд у шаленстве ад навагодняй рассылкі банка

Блогерка Ганна Бонд у інстаграме паскардзілася на тое, як Альфа-Банк раззлаваў яе напярэдадні Новага года. Блогерцы даслалі інфармацыю пра тое, колькі грошай яна патраціла за год. А гэта зусім не тое, што хочаш ведаць перад святамі.

Тут і далей скрыншоты з інстаграма Ганны Бонд

Калі Ганна пабачыла суму сваіх выдаткаў за год, то ашалела. А потым у яе з’явіліся не самыя прыемныя думкі наконт таго, куды ж падзелася столькі грошай.

— Яшчэ даслалі: «А калі б вы карысталіся нашымі партнёрамі, маглі б зарабіць 4700 бонусаў». Навошта мне гэта ведаць?! Я вельмі раззлавалася. Даслаць мне пад Новы год суму, якую я патраціла! Мне, б**дзь, дрэнна стала — адкуль я столькі грошай магла патраціць і куды?!

Раззлаваная блогерка адзначыла, што лепш бы банк даслаў нейкага мядзведзіка, чым справаздачу аб выдатках. Яна таксама дадала, што цэлы дзень не магла супакоіцца пасля рассылкі. «Самае жудаснае віншаванне за ўвесь час!» А жаданне ў выніку адно — скараціць выдаткі. Бо грошай у 2024 годзе Ганна патраціла сапраўды зашмат.

— Які ідыёт у вас гэта прыдумаў? І гэта была іконка, якую я не магла абысці, яе трэба было абавязкова адкрыць. А яшчэ сотні людзей мне напісалі з аналагічным настроем. Калі мне трэба будзе паглядзець раздрукоўку, дык я сама зайду і пагляджу, лагічна ж. Дзякуй, што прымусілі задумацца над выдаткамі, але па-добраму трэба з вамі развітацца.

У якасці прыкладаў Ганна выклала ў сторыс скрыншоты Альфа-Банка, якія ёй даслалі падпісчыкі.

— Навошта выклікаць у людзей пачуццё віны? Вы там з глузду з'ехалі? Ці студэнтаў набралі?

Блогерка згадала банку і іншую крыўду — калі яна не магла расплаціцца ў Вільні іх карткай.

А скончыла тым, што так настрой напярэдадні Новага года ёй не псаваў яшчэ ніхто і ніколі.

Каментары13

  • Глупства
    31.12.2024
    Каштоўнасць грошай - у магчымасці іх патраціць на нешта прыемнае, ці патрэбнае - яны не маюць каштоўнасці як фізічны, ці лічбавы аб'ект. То-бок каліб б банк даслаў : "у гэтым годзе вы нічога не патрацілі" - гэта было б куды меньш прыемна, бо гэта значыць, што ты ў гэтым годзе нічога і не зарабіў, нічога не набыў, нікому не дапамог...
  • Ну здрасьти
    31.12.2024
    Глупства, Если б банк прислал "вы ничего не потратили" - это б значило, что человек прекрасно прожил год за чужой счёт и остался с круглой суммой в банке. Идеально!
  • Боб
    31.12.2024
    [Рэд. выдалена]

Беларускія банкі ўдала спекулююць на дыспарытэце ставак з Расіяй. Расіяне нам двойчы прыплачваюць1

Беларускія банкі ўдала спекулююць на дыспарытэце ставак з Расіяй. Расіяне нам двойчы прыплачваюць

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр «чорны палкоўнік» Віктар Алксніс1

Кім быў мужчына, які ўехаў у натоўп людзей у Новым Арлеане3

Памерла «Жанчына-котка» — амерыканская свецкая львіца, якая стала вядомай як ахвяра пластычнай хірургіі

Расія страціла транзіт газу праз Украіну ў Еўропу. Хто прайграў і што будзе далей?20

У Жыровіцах ставяць новыя пазалочаныя іканастасы ў рускім стылі. Барочны іканастас царкоўнікі спісалі ў музей22

Беларусы сталі меней ездзіць у Літву — статыстыка3

Гоншчыка Формулы-1 Мазепіна, сына мільярдэра беларускага паходжання, абвінавачваюць у згвалтаванні эскортніцы23

Ціханоўская адказала на навагодні зварот Зяленскага33

Купалавец Дзмітрый Есяневіч адказаў, ці пагадзіўся б цяпер зняцца ў расійскім серыяле6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія банкі ўдала спекулююць на дыспарытэце ставак з Расіяй. Расіяне нам двойчы прыплачваюць1

Беларускія банкі ўдала спекулююць на дыспарытэце ставак з Расіяй. Расіяне нам двойчы прыплачваюць

Галоўнае
Усе навіны →