Сем жаночых жэстаў, якія выдаюць жаданне
14.01.2013 / 11:27
Псіхолагі цвердзяць, што пры знаёмстве людзі вербальна, гэта значыць словамі, перадаюць толькі 7% інфармацыі, а вось астатняе робяць мігі, інтанацыя, рухі цела… Так і жанчыны — часам свядома, а часам не — дэманструюць жэстамі пра сваю зацікаўленасць у мужчыну.
1. Штосьці з валасамі. Яна адкінула валасы з твару або з пляча. Яна паправіла валасы на скроні… Так, так! Гэта знак хвалявання і ўвагі. І тым больш калі яна накручвае кудзерку на пальчык і паглядае на цябе.
2. Позірк скоса. Злёгку прымружыўшы вочы, жанчына кідае позіркі на мужчыну, пакуль ён не заўважыць гэтага, а тады ў засаромленасці адразу ж адводзіць вочы. Жанчына заўжды цікуе за мужчынам, які ёй цікавы. (А хлопец хіба не робіць таго самага?) Злавілі такі позірк — рабіце крок насустрач.
3. Ах, гэтыя запясці… Жанчына, якой падабаецца мужчына, міжволі пакажа яму свае запясці. Можа таму, што чалавек узрушаны не ведае, куды падзець рукі. А можа таму што запясце — адно з самых эрагенных зон жанчыны. Запясце — нешта ненавідавоку, і мае свой схаваны сэнс.
4. Прыадкрыты рот. Жанчына стала дыхаць глыбей, губы гэта выдаюць.
5. Туфлік гаворыць пра гуллівы настрой, калі жанчына скінула яго і грае ім, пагойдвае яго. Або ножка час ад часу нырае ў туфлік.
6. Калышуцца сцёгны. Калі жанчына ўзрушаная, пры хадзе яе клубы пагойдваюцца мацней, чым зазвычай.
7. Яна лашчыць. Напрыклад, прадмет цыліндрычнае формы: цыгарэту, ножку келіха, нават уласны палец. Тлумачы мовы жэстаў інтэрпрэтуюць гэта як неўсвядомленую праяву жаночых фантазій.
Можа быць, вас звёў разам лёс?