Валожынскі выканкам ушанаваў хутар «Шаблі» за развіццё агратурызму
Фестывальнай сядзібе Уладзіміра Шаблінскага далі ганаровую грамату ды абеліск.
05.02.2013 / 11:38
Адміністрацыя Валожынскага раёна адзначыла леташнюю працу хутара «Шаблі» адмысловай узнагародай.
«У палацы культуры Валожына, ад старшыні аддзела спорту і турызму валожынскага выканкама я атрымаў ўзнагароду „За ўнёсак у развіццё турызму і агратурызму Вваложынскага раёна“,— зачытвае надпіс на грамаце уладальнік сядзібы Уладзімір Шаблінскі. — „Шаблі“, праўда, напісалі з „и“, але хай так, я ўсё роўна вельмі ўсцешаны».
З усмешкай Уладзімір дадае, што гэта першая ўзнагарода ў яго жыцці са школьных часоў. Ганаровыя абеліск ды грамата стаяць у офісе канцэртнага агенцтва «Шаблі». Вось толькі ці з’явяцца цяпер