34. Уладзімір Дворнік

Старшыня Гомельскага аблвыканкама.

22.03.2013 / 15:45

Выпускнік ветэрынарнага інстытута працуе кіраўніком Гомельшчыны ўжо трэці год. Чым ён запомніўся? Па­-першае, карупцыйным скандалам, пасля якога быў арыштаваны гомельскі мэр Віктар Піліпец. Па­другое, пераносам «Дажынак-2013» з Рагачова ў Гомель. Калі на прэс­-канферэнцыі Аляксандра Лукашэнкі гэтае пытанне было ўзнята, той, не разабраўшыся, падсумаваў: хочаце сёлетнія «Дажынкі» ў Жлобіне — будуць у Жлобіне.

***

Цытата: «Неабходна стварыць умовы, каб выпускнікі хацелі працаваць і жыць на забруджаных тэрыторыях.»

Снежань 2012.

***

Аб’ектыўка

Нар. у 1963 у вёсцы Ровенская Слабада Рэчыцкага раёна. Закончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. Працаваў трактарыстам, ветэрынарам, намеснікам старшыні калгаса, дырэктарам саўгаса, старшынёй Мазырскага райвыканкама. Старшыня Гомельскага аблвыканкама (ад 2010).

nn.by