З гэтых «Жалудоў» вырастуць дрэвы!
Лэйбл MZ production сумесна з кампаніяй «Вігма» прэзентуюць складанку беларускамоўнага рэпа.
31.03.2013 / 11:48
Лэйбл MZ production (https://vk.com/mzpro) сумесна з кампаніяй «Вігма» прэзентуюць складанку беларускамоўнага рэпа, якая атрымала назву «Жалуды». На CD сабраныя песні больш дзесятка рэпераў, сярод якіх такія прадстаўнікі хіп-хоп культуры Беларусі, як Vinsent, Вожык, IQ48, Zeman (Чырвоным па Белым), SP Kava (PANaNieba), Міхась Дуброўка, Патрон, MikZa, Meehanik і інш. Дыск ужо з'явіўся ў продажы!
Хіп-хоп выканаўцы Беларусі не выступаюць на «Славянскім кірмашы» і на адкрыцці «Дажынак», не заяўляюцца на «Еўрабачанне». І, як правіла, не збіраюць стадыёны слухачоў (хоць вось на канцэрт Макса Каржа, напрыклад, спрадалі ўсе квіткі ў Палац Спорту).Аднак гэта, вядома, не значыць, што ў Беларусі рэп ніхто не чытае. Варта паглядзець расклад канцэртаў у клубах — і стане зразумела, што хіп-хоп у нашай краіне прадстаўлены шырока і развіваецца, нягледзячы ні на што. У большасці выпадкаў выканаўцы чытаюць рэп па-руску, але і беларускамоўных кампазіцый у інтэрнэце можна адшукаць некалькі сотняў. Нават той, хто ніколі не верыў у існаванне рэпу па-беларуску, напэўна чуў кананічную песню «Цуд на каляды» Аляксандра Памідорава.
Трэкліст:
01. Патрон — «Нармалёва»
02. Jentellmen feat. MikZa — «Музыка»
03. Базыль Мялешка — «Ідзі далей!»
04. SP Kava feat. Zeman — «Наступны раўнд»
05. IQ48 feat. Vinsent — «Дай сілы!»
06. Zetena — «Жывая вада»
07. Zeman feat. Meehanik — «Бясконцая вандроўка»
08. Міхась Дуброўка — «Хопіць піць»
09. Pradmova — «Забудзь»
10. Вожык — «Карсары»
11. MC Marmelad — «Каханая»
12. Zenon — «Літвіны»
13. Антось Звычайны feat. Алеся Звычайная feat. Валерый Станкевіч — «Не для цябе»
14. Fly — «Чакаць і спадзявацца»
Продаж:
1. +37544 563-26-52 (з бясплатнай дастаўкай па лініі мінскага метрапалітэна)
2. У фірмовых крамах кампаніі «Вигма» (сталіца і рэгіёны)