Леанід Барткевіч: Лукашэнка — гэта талент, які нараджаецца раз у сто гадоў
Спявак, колішні саліст ВІА «Песняры» Леанід Барткевіч даў вялікае інтэрв’ю газеце «Прессбол».
26.04.2013 / 12:33
Гаворка амаль не ішла пра спорт, часцей Барткевіч гаварыў пра сваіх зорных знаёмых і былыя часы. Таксама выказваўся і на актуальныя пытанні.
«Я супраць Аляксандра Рыгоравіча нічога не маю — гэта талент, які нараджаецца, можа, раз у сто гадоў. Ну не вінаваты ён, што яго памочнікі нейкія неталенавітыя. Усе яго чамусьці баяцца. Краіна ж у парадку. Часта бываю ў Расіі — гэта кашмар нейкі. Заедзьце ў Маскву — там галеча, п’янства, дарог няма», — кажа Барткевіч.Тым не менш, ён прызнае, што самы росквіт беларускай культуры быў пры Машэраве. Вас не пакрыўдзіла, што ў праспекта Машэрава адабралі яго імя, запытаўся журналіст Сяргей Шчурко.
«Канечне, пакрыўдзіла… Але я ўсё ж лічу, што чалавек, які ў стырна, мае права на многае».
Запыталіся ў Барткевіча пра стаўленне да гурта «Ляпіс Трубяцкі». «Мы сябруем, гэта вельмі арігінальная група. Хлопцы адкрылі ўласны жанр. Прыкладна як у свой час «Любэ», — адказаў «песняр».
«Калі б мы рабілі ўсёЧытаю пра Сталіна ўсё, што пішуць, мне гэтая гістарычная асоба вельмі цікавая. На яго шмат скінулі таго, чаго ён не рабіў, хаця, канечне, яму даводзілася прымаць непапулярныя меры», — Барткевіч лічыць, што наступнік Сталіна Хрушчоў праваліў геніяльны план «ператварэнне СССР у кукурузную дзяржаву».па-сталінску , то амерыканцы б да нас прыязджалі вучыцца, а не мы да іх.
Выказаўся спявак і адносна беларускай мовы. Ён кажа, што мае рэцэпт, як навучыць беларусаў гаварыць
«За поўгода ўсе беларускія дзеці размаўлялі б на роднай мове абсалютна чыста. Павесіў бы ўкожнай сям’і рэпрадуктар на сценку, і беларускі канал трансляваў бы з раніцы да вечара. Прымусіць дзяцей слухаць мы не зможам, але гэта будзе адбывацца міжвольна.Я такі эксперымент прарабіў са сваімі заакіянскімі ўнукамі — яны мовы не ведалі, а праз тры месяцы загаварылі толькі таму, што матчына мова доўбіць па галаве і ў ёй затрымліваецца тое, што трэба».
Таксама ў гутарцы пра Вольгу Корбут, Уладзіміра Мулявіна, Арнольда Шварцэнегера, Алу Пугачову, сэкс, «тупых амерыканцаў».
«Прессбол» прадаецца ва ўсіх шапіках краіны.