На поўдні Беларусі размножыліся ядавітыя тарантулы

Пра гэта паведаміў навуковы супрацоўнік Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах Міхаіл Максіменка.

18.05.2013 / 11:15

Паўднёварускі тарантул

Паўднёварускіх тарантулаў ў Беларусі выявілі яшчэ ў 2008 годзе.

Павукі сталі актыўна рассяляцца па Беларусі, выкарыстоўваючы ў якасці экалагічных калідораў поймы рэк Прыпяць, Дняпро і Сож.

Паўднёварускі тарантул мае даўжыню тулава да 3,5 см.

Удзень ён хаваецца ў вертыкальных норках, а ўначы выбіраецца на паляванне.
Тарантулы аддаюць перавагу поплавам, жывуць каля вады і сілкуюцца насякомым.

Часцей за ўсё павукі кусаюць людзей, што наступілі на іх па неасцярожнасці.

Укус павука-тарантула для большасці людзей не ўяўляе асаблівай пагрозы, але можа выклікаць вострую рэакцыю і прывесці да невялікага ацёку.
У сувязі з гэтым навукоўцы раяць быць пільнымі, адпачываючы на адкрытых, парослых травой берагах Прыпяці і Сожа. Небяспеку ўяўляюць жылыя норкі павука, зацягнутыя ля ўваходу белым павуціннем.