Шпацыры па беларускай Маскве: сядзібы беларускіх арганізацый часоў БНР

У 1917—1918 гг. у Маскве дзейнічалі беларускія палітычныя арганізацыі, дэлегаты ад якіх бралі ўдзел у дзейнасьці Ўсебеларускага Зьезду, зь якога потым утварылася Рада БНР.

18.07.2013 / 00:41

У архівах БНР за 1917 год публікуецца сьпіс беларускіх арганізацый у розных рэгіёнах былой Расейскай Імпэрыі — «Мейсцы беларускай працы». У тым ліку згадваюцца беларускія арганізацыі ў Маскве.

Шыльда беларускай вайскова-дыпляматычнай місіі ў Эстоніі.

Прадстаўніцтва Беларускай Сацыялістычнай Грамады, найбуйнейшай тагачаснай беларускай партыі, месьцілася па адрасе, якога ў цяперашняй Маскве не існуе — Зубовская пл. 1–26.
На гэтым месцы цяпер пляцоўка перад Падліковай Палатай Расейскай Фэдэрацыі.

Архівы БНР цытуюць вітальнае слова ад маскоўскай арганізацыі БСГ на Першым Усебеларускім Зьездзе:

«Мы всѣ очутившіеся на чужой Землѣ желаем вернуться работать на свою землю. мы должны работать чтобы достигнуть полной власти. Мы имѣем на своей землѣ помѣщиков-чужеземцев и мы отберем от них нашу землю. Наша работа будет направлена на пользу нашего народа» (Архівы БНР, Том I, Кніга I, с 25)

Непадалёк адтуль, па адрасе Теплый переулок 20–51, дзейнічала маскоўская сядзіба Беларускай Народнай Грамады.
Цяпер гэта вуліца Тымура Фрунзэ (улица Тимура Фрунзе). Дом нумар 20 — прыватны даходны дом архітэктара Гіпіуса, пабудаваны ў 1901 годзе. За савецкім часам дом сапсавалі надбудовай яшчэ аднаго паверху, цяпер у ім месцяцца офісы розных маленькіх фірмачак.

Паводле Вікіпэдыі, Беларуская Народная Грамада была заснаваная ў 1917 годзе і налічвала больш за тысячу членаў, пераважна бежанцаў-беларусаў Першае сусьветнае вайны. Арганізацыя мела аддзелы ў Калузе, Саратаве, Сестрарэцку, Тамбове і іншых гарадах Расеі. На правах сэкцый БНГ дзейнічалі гурткі прафэсараў, настаўнікаў, студэнтаў, праваслаўнага духавенства.

Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі БНГ рэпрэзэнтавала інтарэсы беларускіх бежанцаў перад іншымі беларускімі арганізацыямі.

У ліпені 1917 БНГ удзельнічала у зьездзе беларускіх нацыянальных арганізацый і партый у Менску. Па ініцыятыве БНГ восеньню 1917 г. у Маскве праведзеныя два Ўсерасейскія Зьезды Бежанцаў-Беларусаў.

БНГ удзельнічала ў падрыхтоўцы і правядзеньні Ўсебеларускага Зьезда 1917 г., спрабавала прайсьці ў склад расейскага Ўстаноўчага Сходу.

Беларуская Народная Грамада таксама згадваецца ў пратаколе Першага Ўсебеларускага Зьезду:

«Василевич привѣтствует С’езд от имени Бѣлорусской Народной Грамады в Москвѣ и говорит, что

Грамада является одним из тѣх живительных ручейков народнаго движенія, которые заструились на бѣлорусской нивѣ.
Эти ручейки сливаются теперь в одну великую рѣку, на волнах которой будет принесено счастье Бѣлорусскому Народу. Оратор привѣтствует народную стихію и заканчивает четырехстишіем бѣлорусскаго поэта о лучшей доле бѣлоруссов." (Архівы БНР, Том I, Кніга I, стр 27)

Паводле архіваў Беларускай Народнай Рэспублікі, у Маскве ў 1918 годзе таксама дзейнічала консульства маладой беларускай дзяржавы. Імаверна, яно дзейнічала на базе сядзібаў адной з гэтых арганізацый.

Дом, дзе месцілася Беларуская Народная Грамада, на панараме ў «Яндекс-картах»:

http://maps.yandex.ru/-/CVVzA8Nl

Раён на мапе:


View Larger Map

Папярэднія шпацыры:

Барысаў камень у Каломенскім

Дом Алеся Адамовіча

Помнік Янку Купалу на Кутузаўскім праспекце, гатэль «Масква»

Беларускі вакзал

«Развітанне з радзімай» на кожнай станцыі метро

Амбасада Беларусі

Беларускія рэстараны

«Бібліятэка імя Леніна»

Алесь Чайчыц, Масква